павет Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага з 1791 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Случарэ́цкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — горад Слуцк.
Утварыўся на аснове Слуцкага княства згодна з Канстытуцыяй 3 мая (1791). Існаваў да 1793 года, калі ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
Назвы павета паходзіла ад ракі Случ — левага прытока Прыпяці і галоўнай воднай артэрыі слуцкага рэгіёна[1].
У склад павету ўваходзілі тэрыторыі 7 рымска-каталіцкіх парафій: Глуская, Капыльская, Клецкая, Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Слуцкая і Цімкавіцкая парафіі[2].
Дадзеныя перапісу насельніцтва Навагрудскага ваяводства (павета), атрыманыя мясцовай цывільна-вайсковай парадкавай камісіяй у 1790—1791 гг., дазваляюць зрабіць выснову, што ў Случарэцкім павеце пражывала каля 196 тысяч чалавек. 6,8 % насельніцтва будучага Случарэцкага павета складала шляхта, 82,0 % — сяляне, 5,2 % — гарадское хрысціянскае насельніцтва, 6,0 % — яўрэі, 0,01 % (213 чалавек) — татары[1].
Прадстаўнічай формай ураднікаў Случарэцкага павета быў абвешчаны «кармазынавы жупан і гранатавы кунтуш з кармазынавымі манжэтамі». Вартай увагі дэталлю з’яўляецца тое, што колеры цалкам адпавядаюць афіцыйнай форме таварышаў панцырных харугваў, уведзенай універсалам вялікага літоўскага гетмана Міхала Казіміра Радзівіла ў 1746 г[1].
Пра герб новага павета і форму прадстаўнічага адзення мясцовых ураднікаў сведчыць апісанне, змешчанае ў соймікавай ухвале. Паводле яе, герб Случарэцкага павета будзе размешчаны «на павятовай харугве, якая павінна быць на чырвоным полі, з аднаго боку калос, на версе калоса — польская шапка і пры тым жа калосе шабля, як знак, што сімвалізуе свабоду; з другога боку — літоўская Пагоня і Цялё, як знак таго, што пры панаванні найяснейшага Станіслава Аўгуста прынятай у 1791 г. [Уставай], мая месяца 3 і 5 дня, было забяспечана народу шчасце, разам з фарміраваннем нашага павета»[1].
Адным з цэнтральных сюжэтаў пры распрацоўцы геральдыкі павета стала адлюстраванне падзякі за яго манарху, а таксама акцэнтаванне сувязі паміж узнікненнем Случарэцкага павета і прыняццем Канстытуцыі 3 мая 1791 г.. На харугве сама Канстытуцыя сімвалічна адлюстравана ў выглядзе калюмны («калоса»), якая займае на павятовым гербе цэнтральнае месца[1]. .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.