Вадзім Вадзімавіч Аніпяркоў (нар. 14 жніўня 1977, г. Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Вадзім Вадзімавіч Аніпяркоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 жніўня 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Біяграфія
Нарадзіўся ў 14 жніўня 1977 г. у Мінску. У 1999 г. з адзнакай скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
У 2010 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Стварэнне І дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі на землях Вялікага Княства Літоўскага (май 1792 — верасень 1793 гг.)» (07.00.02 — айчынная гісторыя), навуковы кіраўнік — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Ю. Л. Казакоў.
Пасля таго як кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з гісторыкамі Міколам Волкавым, Алесем Жлуткам, Кацярынай Крывічанінай, Таццянай Папоўскай, Андрэем Радаманам, Аляксеем Шаландам і Уладзімірам Шыпілам, якія адкрыта выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, пераследу палітычных апанентаў, збіцця і катаванняў пратэстоўцаў, Вадзім Аніпяркоў разам з іншымі калегамі вырашыў не працягваць свой кантракт з Інстытутам, які скончыўся 31 снежня 2020 года[1].
Навуковая дзейнасць
Даследуе канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага; склад і функцыянаванне палітычнай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай у другой палове ХVIII ст .: рэформы ў перыяд праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764—1795); развіццё прававой і палітычнай думкі; фарміраванне і дзейнасць рэгіянальных эліт; унутраныя і знешнія фактары падзелаў Рэчы Паспалітай. Аўтар больш за 30 навуковых прац.
Удзельнік міжнароднага (беларуска-літоўскага) навуковага праекта «Парламентарызм у Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII стагоддзі: інстытуты, парламентарыі, парламенцкая практыка». Стыпендыят Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, Праграмы міжнароднага супрацоўніцтва міністэрства адукацыі і навукі Літвы, Музея гісторыі Польшчы.
Публікацыі
Важнейшыя навуковыя артыкулы:
- Еўрапеізацыя на землях Рэчы Паспалітай у эпоху Асветніцтва // Беларусь и Европа: взаимодействие культур (история, уроки, опыт, современность) : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Витебск, 30 ноября — 1 декабря 2000 г. / Витебс. гос. ун-т им. П. М. Машерова; редкол. : В. А. Космач [и др.] — Витебск, 2000. — С. 29-32.
- Вялікае княства Літоўскае ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2000. — № 4. — С. 64-77.
- Палітыка цэнтралізму і праблемы федэратыўных адносін у Рэчы Паспалітай (1790—1793 гг.) / // Україна і Польща — стратегічне партнерство на зламі тисячоліть. Історія. Сьогодення. Майбутня перспектива : зб. ст. в 2 ч. / Центр Україньско-Польских студій, Центр українознавства Київського націон. ун-ту ім. Т. Шевченка; за заг. ред. В. І. Сергійчука. — Київ: Твім інтер, 2001. — Ч. 1. — С. 65 −75.
- Школа ў кантэксце рэфармавання дзяржавы (На прыкладзе дзейнасці Камісіі Нацыянальнай Адукацыі Рэчы Паспалітай : 1773—1794 гг.) // Адукацыя і выхаванне. — 2001. — № 1. — С. 69-71.
- Геапалітычныя аспекты дзейнасці Таргавіцкай канфедэрацыі на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага (май 1792 — верасень 1793 гг.) // Беларускае грамадства ў геапалітычных умовах пачатку ХХІ стагоддзя : прававыя, эканамічныя і сацыякультурныя праблемы : матэрыялы міжн. навук.-практ. канф. праф.-выкладчыцк. саставу, аспірантаў, магістрантаў і спецыялістаў-практыкаў, Мінск, 10 снеж. 2004 г. / Белар. ін-т правазнаўст. ; рэдкал. : С. Ф. Сокал [і інш.]. — Мінск, 2004. — С. 23-24.
- Апошні гетман ВКЛ. Таргавіцкі шлях Шымана Касакоўскага / В. В. Аніпяркоў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2006. — № 9. — С. 44-52.
- Ідэялогія еўрапейскага кансерватызму ў праграмных дакументах Таргавіцкай канфедэрацыі / // Европа: актуальные проблемы этнокультуры : материалы III Межд. научно-теор. конф., г. Минск, 28 апреля 2010 г. / Бел. Гос. Пед. Ун-т им. М. Танка; редкол. В. В. Тугай (отв. ред.) [и др.] — Минск: БГПУ, 2010. — С. 73-76.
- Генезіс Таргавіцкай канфедэрацыі // Гісторыка-археалагічны зборнік. Вып. 27. Мн.: Беларуская навука — 2012. — С.59-64.
- Крытыка Чатырохгадовага сойма ў праграмных дакументах Таргавіцкай канфедэрацыі // Гісторыка-археалагічны зборнік. Вып. 28. Мн.: Беларуская навука — 2013. — С.52-60.
- Эканамічныя аспекты дзейнасці Слуцкага праваслаўнага архімандрыцтва ў 1789—1793 гг. // Христианство в Беларуси: история и современность: сб. науч. статей / редкол.: А. А. Коваленя [и др.] — Минск: Беларуская навука, 2014. — С. 115—117.
- Паміж супрацоўніцтвам і канфліктамі: расійскія войскі і прарасійскія канфедэраты на беларускіх землях Рэчы Паспалітай у 1792—1793 гадах // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1. Серия А. Гуманитарные науки. 2015 г. — С. 44-53.
- Арганізацыя і дзейнасць канфедэрацкіх судоў на землях Вялікага Княства Літоўскага ў 1792—1793 гг. // Гісторыка-археалагічны зборнік. Вып. 30. Мн.: Беларуская навука — 2015. — C. 84-93.
- Праблемы забеспячэння расійскіх войск на землях цэнтральнай і усходняй Беларусі ў 1792—1793 гг. // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2015. — № 4. — C. 43-49
- Барацьба за апеку над князем Дамінікам Радзівілам (1786—1813) і кіраванне Нясвіжскай ардынацыяй // Беларусь, Нясвіжскі край і Эдвард Вайніловіч: матэрыялы навук.-практ. канф., г. Нясвіж, 26 жніўня 2016 г. / Інстытут гісторыі НАН Беларусі; рэдкал.: А. А. Каваленя (галоўны рэдактар) [і інш.] — Мінск: Медысонт, 2016. — С. 63-72.
- Рапарты інспектараў Камісіі Нацыянальнай Адукацыі Рэчы Паспалітай як крыніца па гісторыі асветы на беларускіх землях (1782—1792) // Молодежь в науке — 2016 : сборник материалов Международной научно-практической конференции, Минск, 22-25 нояб. 2016 г. — Электронная версия. / Совет молодых ученых НАН Беларуси. — Минск: НАН Беларуси, 2016.
- Гандаль правіянтам і фуражом у 1792—1793 гг. у кантэксце адносін паміж шляхтай Вялікага Княства Літоўскага і войскамі Расійскай імперыі // Гісторыя гандлю на тэрыторыі Беларусі: зборнік навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А. А. Скеп’ян; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.] — Мінск: Беларуская навука, 2016. — С. 201—211.
- Некаторыя асаблівасці фарміравання інстытутаў Таргавіцкай канфедэрацыі (на прыкладзе беларускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага) // Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура : зб. навуковых артыкулаў. У 2 ч. Ч.1 / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстут гісторыі; уклад.: А. А. Скеп’ян; рэдкал. У. Р. Гусакоў [і інш.] — Мінск: Беларуская навука, 2017 . — С. 336—351.
- Два далучэнні Міхала Клеафаса Агінскага да Таргавіцкай канфедэрацыі // Беларускі гістарычны часопіс — 2017 — № 4. — С. 17-28.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.