Слава Макаравіч Сакалоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Слава Макаравіч Сакалоў (21 лютага 1937, Ерэван) — беларускі мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Слава Макаравіч Сакалоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лютага 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d] і станковы жывапіс |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1967 годзе, у 1968—1979 гадах выкладаў у ім. Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года.
Творчасць


Працуе ў мазаіцы, габелене, мастацкім афармленні інтэр’ераў. Сярод лепшых работ: мазаікі на ўнутранай паверхні Кальца Славы Кургана Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі (1969), «Беларусь партызанская» на тарцы гасцініцы «Турыст» у Мінску (1973, з А. Кішчанкам), «Мір» на будынку абутковай фабрыкі (1985), мастацкае афармленне (1975) і габелен «Квітней, Беларусь» (1981, з З. Літвінавай) у Палацы культуры аб’яднання «Хімвалакно» — усе ў Магілёве, сграфіта «Радзіма», «Космас», «Мы за мір» на жылых будынках у Мазыры (1976—1978, з В. Мігалем), дэкаратыўны рэльеф у інтэр’еры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску (1985, з Г. Несцеравым). Працуе таксама ў станковым жывапісе.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.