Remove ads

Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка (13 мая 1933, в. Белы Калодзезь, Багучарскі раён, Цэнтральна-Чернозёмная вобласць — 11 лістапада 1997, Мінск) — беларускі мастак, аўтар вядомага «Габелену стагоддзя», які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Народны мастак Беларусі (1991).

Thumb
Мастацкі маркіраваны канверт «75 год са дня нараджэння Кішчанкі А. М.», ілюстрацыя — мазаіка на будынку ў мікрараёне Усход, г. Мінск, 1978. Мастак канверта — Мікола Рыжы.
Хуткія факты Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка, Дата нараджэння ...
Закрыць
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 13 мая 1933 года ў вёсцы Белы Калодзеж Багучарскага раёна Цэнтральна-Чернозёмнай вобласці (цяпер — Варонежская вобласць Расіі).

У 1960 годзе скончыў Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва.

Працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу, [манументальна-дэкаратыўным мастацтве, габелене.

У 1963—1970 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года.

Памёр 11 лістапада 1997 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Remove ads

Мазаікі

  • «Беларусь партызанская» (1973), смальта. Знаходзіцца на гасцініцы «Турыст»
  • «Кастрычнік» (1975), смальта. Знаходзіцца на будынку БЕЛГІПРААГРАХАРЧПРАМА. Картон да мазаікі стварыў у 1973 годзе у майстэрні мінскага мастацкага камбіната сучасны беларускі мастак-манументаліст Валерый Даўгала.
  • «Горад культуры», «Горад навукі», «Горад-будаўнік», «Горад-ваяр» (1977—1978), смальта. Серыя пано на будынках у мікрараёне Усход-1

Габелены

  • «Раніца. Абуджэнне». (1972, у сааўтарстве з А. Бельцюковай).
  • «Габелен стагоддзя». (1991—1995), воўна. Памеры — 14х19 метраў. Вага — амаль 300 кілаграмаў.

Узнагароды і прэміі

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads