From Wikipedia, the free encyclopedia
Скрыпнёвыя[3][4], таксама Асліннікавыя[3] (Onagraceae) — сямейства двухдольных кветкавых раслін.
Скрыпнёвыя | ||||||||||||||||
Epilobium latifolium | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Onagraceae Juss. (1789) | ||||||||||||||||
|
Налічвае больш за 20 родаў, якія аб’ядноўваюць звыш 640 відаў. На тэрыторыі Беларусі каля 25 відаў[3].
Пераважна шматгадовыя травы, часам кусты і паўкусты, рэдка невялікія дрэвы. Лісце чаргаванае або супраціўнае, суцэльнае, звычайна ланцэтнае, суцэльнакрайнае або зубчастае. Кветкі адзіночныя або з лісцінкамі ў коласпадобных, гронкападобных або мяцёлкавых суквеццях, большай часткай правільныя і абодваполыя, звычайна чатырохчленікавыя, з кветкавай трубкай, прырослыя да завязі. Плод — каробачка або арэхападобны, рэдка — ягадападобны.
Сямейства налічвае два падсямействы, шэсць трыб і 20 родаў[5]:
Падсямейства Ludwigioideae
Падсямейства Onagroideae
Паводле The Plant List на 2013 год, у склад сямейства ўваходзяць 45 родаў, якія ўключаюць 832 віды[6].
Дэкаратыўныя, лекавыя, кармавыя, меданосныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.