From Wikipedia, the free encyclopedia
Рычард Натонскі (англ.: Richard Natonski; нар. 1951) — генерал-лейтэнант УС ЗША ў адстаўцы, начальнік камандавання Корпуса марской пяхоты ЗША (2008—2010)[1].
Рычард Натонскі | |
---|---|
Дата нараджэння | XX стагоддзе |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | ЗША |
Род войскаў | Корпус марской пяхоты ЗША |
Званне | генерал-лейтэнант[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Родам з Амстэрдама, штат Нью-Ёрк. З 1956 года разам з сям’ёй жыў у Нью-Канаане, штат Канектыкут[2][3]. У 1973 годзе скончыў Луісвілскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра мастацтваў у галіне гісторыі[4] .
У 1974 годзе прайшоў курс базавай школы і стаў камандзірам узвода і старшым афіцэрам у роце H 2-га батальёна 4-га палка марской пяхоты. Удзельнічаў у эвакуацыйных аперацыях у Камбоджы («Eagle Pull»)[5] і ў Паўднёвым В’етнаме («Frequent Wind»).
У ліпені 1975 года пераведзены на базу навабранцаў марской пяхоты ў Сан-Дыега і быў прызначаны камандзірам роты А 1-га навучальнага батальёна, а затым адказмным за аперацыі. У красавіку 1978 года накіраваны на службу ў Вашынгтонскія казармы марской пяхоты, дзе служыў камандзірам роты B.
У 1981 годзе прайшоў навучанне ў Школе кандыдатаў у афіцэры, пасля паступіў у Школу дэсантных дзеянняў.
У ліпені 1982 года прызначаны афіцэрам па аперацыях 1-га батальёна 5-га палка марской пяхоты. У 1984 годзе пераведзены ў штаб марской пяхоты. Працаваў у аддзеле наземных баявых патрабаванняў Дэпартамента планавання, палітыкі і аперацый. З 1987 па 1988 год вучыўся ў камандна-штабным каледжы марской пяхоты.
У канцы 80-х знаходзіўся ў камандзіроўцы на Блізкім Усходзе. Працаваў назіральнікам ААН. Затым служыў у 2-м марскім авіяцыйным крыле.
У 1991 годзе прызначаны ў 2-і полк марской пяхоты, дзе пазней узначаліў 1-ы батальён[6]. Удзельнічаў у гуманітарнай місіі для дапамогі гаіцянскім мігрантам на Кубе і аперацыях «Аднаўленне надзеі» і «Працягванне надзеі» ў Самалі.
З 1994 па 1995 год вучыўся ў Абаронным каледжы НАТА ў Рыме. Працаваў у Аператыўнай секцыі II экспедыцыйнага злучэння марской пяхоты. Затым заняў пасаду камандзіра 24-га экспедыцыйнага атрада. Накіроўваўся на замежныя аперацыі ў Боснію і Кувейт. У маі 1998 года перайшоў у Аб’яднаны штаб у Пентагоне. Выконваў абавязкі начальніка аддзела цэнтральнага камандавання Аператыўнага ўпраўлення Аб’яднанага штаба, а затым і намесніка дырэктара па аперацыях у Нацыянальным ваенным камандным цэнтры. Таксама працаваў дырэктарам аддзела стратэгіі і планаў, дырэктарам аддзела аперацый у аддзеле планаў, палітыкі і аперацый штаба Корпуса марской пяхоты.
У 2002 годзе прыняў на сябе камандаванне 2-й экспедыцыйнай брыгадай марской пяхоты. Ваяваў у Іраку. У ходзе баёў за Насірыю ўдзельнічаў у выратаванні Джэсікі Лінч. З 2004 года на чале 1-й дывізіі марской пяхоты. Быў адным з кіраўнікоў штурму Фалуджы.
У 2006 годзе быў прызначаны намеснікам каменданта па планах, палітыцы і аперацыях[7]. У 2008 годзе стаў начальнікам камандавання сіл марской пяхоты ЗША[8].
З 8 верасня 2010 года ў адстаўцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.