Пентагон
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пентагон (літар. пяцікутнік) — будынак у Вашынгтоне, галоўная сядзіба Дэпартаменту абароны ЗША. Таксама, публіцыстычны сінонім для самога амерыканскага ваеннага ведамства. Збудаваны ў 1943, пяцікутны ў плане будынак застаецца адным з найбольшых офісных будынкаў у свеце памерамі (зв. 28 км калідораў) і персаналам (да 23 тыс. работнікаў і 3 тыс. абслугі), а таксама адным з найбольш эфектыўных — пераход паміж двума адвольнымі пунктамі будынку займае не болей за 7,5 мін.
Галоўнымі архітэктарамі праекту былі Эдвін Бергстрам і Дэвід Дж. Вітмер. Будынак быў задуманы і аформлены ў заданне ў ліпені 1941 начальнікам Аддзелу будаўніцтва Штабу галоўнага кватэрмайстра, брыгадным генералам Брэганам Б. Самервелам, і мусіў задавальняць патрэбу ў месцы для памножанага персаналу Ваеннага дэпартаменту ЗША, які тады мясціўся ў 17 розных будынках у трох гарадах. Заданая змястоўнасць будынку складала 40 тыс.ч. Асноўныя рысункі і перспектыўныя планы праекту былі скончаныя за 5 дзён, пад 22.7.1941, канчаткова ўхваленыя 14.8.1941.
Незвычайная пяцікутная форма будынку была вынікам яго пачатковай прывязкі побач з Арлінгтонскімі мемарыяльнымі могілкамі, на зямельным участку, зрэзаным на куце дарогай. Самая пачатковая форма — простакутніка са зрэзаным рогам, была адкінутая як неэфектыўная, што і абумовіла выбар формы правільнага пяцікутніка, які даў назву будынку. Дзеля эфектыўнасці выкарыстання месца быў прыняты план канцэнтрычных контураў, злучаных радыяльнымі, з канцэнтрычнымі раздзяляльнымі дварамі. Адметна, што эскізны і рабочы праект былі скончаныя за 34 дні.
Аднак, змяшчэнне будынку побач з Арлінгтонскім мемарыялам і на лініі прагляду ў бок гістарычнага цэнтру Вашынгтону, выклікала сур'ёзныя пярэчанні, і Ф. Рузвельт скарыстаў сваё права перамясціць пляцоўку далей на поўдзень, тым самым, між іншым, змясціўшы будынак у зону паводкавага затаплення.
Будаўніцтва вялося на месцы балотаў і пустак, была пачатая 11.9.1941 і скончаная 15.1.1943. Падмурак запатрабаваў перамяшчэння 4,2 млн куб.м зямлі і мацавання 41.492 бетонных паляў. Дадаткова, з прылеглага рэчышча Патамаку былі вынятыя 680 тыс. т пяску і жвіру, якія былі перапрацаваныя ў 333 тыс. куб.м бетону, які пайшоў на сцены будынку.
У найбольш напружаныя часіны на будоўлі працавалі ў тры змены 15 тыс.ч., уночы — пад святлом пражэктараў. Будоўля адбывалася так хутка, что часам апярэджвала праектаванне. Так, пяты паверх, які спачатку не планаваўся, застаўся без вокнаў.
Будоўля каштавала 83 млн долараў (Гл. таксама: Кошты ЗША 1943), але з тым, што будынак замяніў сабою 17 іншых будынкаў Дэпартаменту абароны, ён акупіўся за 7 гадоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.