Русэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Русэ (балг.: Русе, турэцк.: Rusçuk — Рушчук) — пяты па велічыні горад Балгарыі. Насельніцтва 166 056 жыхароў. Адзін з асноўных прамысловых і транспартных цэнтраў краіны, галоўны яе порт на Дунаі; паміж Русэ і Джурджу (Румынія) пракладзены чыгуначны і аўтадарожны мост.
| ||||||||||||||||||||||||||
У I ст. н.э. пры імператары Веспасіяне тут былі пабудаваны рымскае ўмацаванае паселішча і прыстань[3] (у далейшым — крэпасць і порт Сексагінта Прыста). Крэпасць знаходзілася на галоўнай дарозе з Сінгідунума да дэльты Дуная і Чорнага мора. У 250 годзе готы разбурылі яе, але ў канцы III стагоддзя рымляне яе аднавілі. У IV стагоддзі яна была разбурана зноў (гэтым разам гетамі — варварскімі фракійскімі плямёнамі, якія надыходзілі з поўначы). У IX—X стст. на руінах балгары ўзвялі крэпасць і назвалі яе Русэ. У XIII—XIV стст. горад таксама называўся Гюргава (Ёргава) ў гонар Святога Георгія Пераможца.
Пасля асманскага заваявання ў 1388 годзе, у XV стагоддзі паселішча, якое ў гэты час атрымала назву Рушчук, становіцца ваенна-адміністрацыйным і гандлёвым цэнтрам Асманскай імперыі. У далейшым тут была пабудавана адна са стратэгічных турэцкіх крэпасцей і Рушчук (разам з Сілістрай, Варнай і Шумлай) утварыў так званы «чатырохвугольнік» крэпасцей, якія раз’ядноўвалі землі заходняй і ўсходняй Балгарыі і фланкіравалі аперацыйныя кірункі ад Дуная да Балканаў[3].
У час руска-турэцкай вайны 1806—1812 гг. рускія войскі пасля няўдалага штурму 22 ліпеня 1810 года і аблогі ў верасні 1810 гады прымусілі турэцкі гарнізон крэпасці Рушчук да капітуляцыі[3].
22 чэрвеня 1811 года за 4 км на поўдзень ад горада адбылася бітва паміж рускай арміяй пад камандаваннем генерала М. І. Кутузава і турэцкімі войскамі везіра Ахмет-пашы, рускія войскі артылерыйскім агнём і контратакамі адбілі атакі туркаў і вымусілі іх да адыходу[3].
Клімат Русе | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 22 | 25 | 33 | 34 | 37 | 42,4 | 44,7 | 44,2 | 40,2 | 39 | 28 | 22 | 44,7 |
Сярэдні максімум, °C | 4 | 7 | 14 | 20 | 26 | 30 | 32 | 32 | 27 | 19 | 12 | 5 | 19,0 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 0,3 | 2,3 | 8,4 | 14,1 | 20,1 | 23,5 | 25,8 | 25,2 | 20,4 | 13,8 | 8,1 | 1,6 | 13,7 |
Сярэдні мінімум, °C | −3 | −2 | 3 | 8 | 14 | 18 | 20 | 19 | 15 | 9 | 4 | −2 | 8,5 |
Абсалютны мінімум, °C | −28 | −26 | −18 | −4 | 3 | 7 | 9 | 8 | 1 | −5 | −14 | −21 | −28 |
Норма ападкаў, мм | 66 | 39 | 45 | 31 | 72 | 62 | 71 | 60 | 58 | 50 | 31 | 61 | 646 |
Крыніца: MSN Weather, http://www.weatherbase.com і http://www.weatherbase.com |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.