Рашфор
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рашфо́р (фр.: Rochefort) — гандлёвы порт у французскім дэпартаменце Прыморская Шаранта, на правым беразе ракі Шаранта, за 16 км ад яе ўпадзення ў Біскайскі заліў і вострава Іль-д’Экс з цытадэллю, фортам і маяком.
Камуна
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Рашфор — класічны прыклад «новага горада», пабудаванага ў эпоху абсалютызму з рацыянальных прычын. Не жадаючы ствараць буйны цэнтр суднабудавання ў мяцежнай Ла-Рашелі (вядомай сваімі гугеноцкімі сімпатыямі), першы міністр Кальбер пераканаў Людовіка XIV у неабходнасці будаўніцтва ў вусце Шаранты новага горада-порта.
Рашфор пачаў будавацца ў 1666 годзе па прынцыпах класіцызму (прамыя шырокія вуліцы і бульвары). За ўзвядзеннем арсенала і ўмацаванняў, у тым ліку на Іль-д’Экс і прылеглых астравах заліва, назіраў асабіста Вабан. Сярод пабудоў таго часу — канатная фабрыка, якая ў XVII стагоддзі лічылася самым доўгім будынкам у Еўропе.
Умацаванне Рашфора працягнулася і пры Напалеоне, які пабудаваў побач з Іль-д’Экс знакаміты форт Баяр. Па іроніі лёсу, менавіта ў гэтых водах Напалеону прыйшлося капітуляваць па заканчэнні Ста дзён (гэта адбылося на борце англійскага карабля «Белерафонт»).
Багатай гісторыі Рашфора як ваеннага порта прысвечаны мясцовы музей мора. Гэта родны горад пісьменніка П’ера Лаці, які нярэдка згадвае Рашфор у сваіх творах. У 1900 годзе было скончана будаўніцтва наватарскага моста-транспарцёра («лятучага парома») праз Шаранту.
У Рашфоры адбываецца дзеянне мюзікла Жака Дэмі «Дзяўчаты з Рашфора» (1967) з Катрын Дэнёў, Франсуазай Дарлеак, Мішэлем Пікалі і Джынам Келі.
Насельніцтва камуны на 2010 год складала 25 140 чалавек.
1962 | 1968 | 1975 | 1982 | 1990 | 1999 | 2010 |
---|---|---|---|---|---|---|
28 648 | 29 226 | 28 155 | 26 167 | 25 561 | 25 775 | 25 140 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.