From Wikipedia, the free encyclopedia
Форт (ад лац.: fortis «моцны») — буйное фартыфікацыйнае збудаванне адкрытага (палявога) або закрытага (доўгатэрміновага) тыпу.
Фарты ствараліся з 18—19 ст. як частка крэпасці або палявой умацаванай пазіцыі. Фарты адкрытага тыпу мелі 1—2 земляныя валы, перад якімі выкопваліся равы і ствараліся іншыя перашкоды. Фарты закрытага тыпу будаваліся ў 18 ст. як каменныя шмат'ярусныя вежы з амбразурамі для гармат, пазней будаваліся з бетону (жалезабетону) і сталёвых канструкцый (бранявых вежаў). Пасля Першай сусветнай вайны ўжываліся ў складзе ўмацаваных раёнаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.