Пратасаўшчына (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Прата́саўшчына[1] (трансліт.: Pratasaŭščyna, руск.: Протасовщина) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета. Месціцца за 41,5 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 69,5 км ад Мінска.
Вёска
Пратасаўшчына
| ||||||||||||||||||
У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Аскерак. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі засценак у Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе створаны калгас «13 Кастрычніка».
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады імя М. І. Калініна, 3-я Мінская імя С. М. Будзённага, «Буравеснік».
Да 1 красавіка 1960 года вёска ў складзе Слабадскога сельсавета[2], з 1 красавіка 1960 года да 5 мая 1962 года — у складзе Шацкага сельсавета, пасля — зноў у складзе Слабадскога сельсавета[3].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.