воласць Ігуменскага павета Мінскай губерні From Wikipedia, the free encyclopedia
Шацкая воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — мястэчка Шацк.
Шацкая воласць | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1860-я |
Дата скасавання | 17 ліпеня 1924 |
Шацкая воласць утворана пасля 1861 года. У 1880-я гады ўключала 7 сельскіх грамад (Задашчанскае, Кавалевіцкае, Слабодскае, Старынкаўскае, Талкачоўскае, Хатлянскае, Шацкае), 18 населеных пунктаў (найбуйнейшыя — Шацк, Вяркалы)[1].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (польск.: Gmina Szack; Ігуменскі павет, Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Скасавана 17 ліпеня 1924 года ў сувязі з утварэннем Менскай акругі і падзелам на раёны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.