Поразава
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Поразава[2] (трансліт.: Porazava, руск.: Порозово) — гарадскі пасёлак у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на рацэ Рось. За 22 км ад горада Свіслач, 112 км ад Гродна. Насельніцтва 900 чал. (2017)[3].
Гарадскі пасёлак
Поразава
| ||||||||||||||||||||||||||||
Упершыню Поразава згадваецца ў XV стагоддзі як каралеўскае мястэчка Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Паводле некаторых звестак, у 1460 годзе Ян Рыдвід заснаваў тут касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла.
У 1506 годзе вялікі князь Аляксандр надаў Поразаву магдэбургскае права (29 чэрвеня 1518 года і 27 сакавіка 1523 года атрымала яго паўторна[4]). У рэвізорскім лісце ад 4 снежня 1615 года зазначалася:
…король его милость Жыгимонт Першый ствержает иж право им майдэборскае от короля его милости Александра наданое… |
У чэрвені 1616 года Поразава атрымала герб: «у блакітным полі постаць Дзевы Марыі з дзіцём Ісусам на руках»[5]. Мястэчка пацярпела ад пажару 1767 года.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Поразава апынулася ў складзе Расійскай імперыі; дзяржаўны маёнтак, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У 1878 годзе ў мястэчку было каля 300 дамоў. У канцы XIX стагоддзя ў Поразаве меліся праваслаўная царква, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, вучэльня, аптэка і некалькі крамаў[6]. У XIX — пачатку XX стагоддзяў мястэчка здабыла вядомасць цэнтру вытворчасці керамікі (працавала каля 200 майстроў)[7].
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Поразава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Поразава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 года стала цэнтрам раёна. З чэрвеня 1941 года да 15 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
30 красавіка 1958 года Поразаў атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[8]. У 1960 годзе Поразаўскі раён расфарміравалі, Поразава ўвайшло ў склад Свіслацкага раёна.
Прадпрыемства вытворчасці лазовай мэблі.
У Поразаве працуюць сярэдняя і музычная школы, спецшкола-інтэрнат, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.