From Wikipedia, the free encyclopedia
Эстэр Рахель Камінская (народжаная Хальперн; ідыш: אסתר רחל קאַמינסקאַ; 10 сакавіка 1870, Поразава — 25 снежня 1925, Варшава) — актрыса тэатра і кіно яўрэйскага паходжання; заснавальніца Яўрэйскага тэатра ў Варшаве. Многімі лічыцца «мацераю яўрэйскага тэатра».
Эстэр Рахель Камінская | |
---|---|
אסתר רחל קאַמינסקאַ | |
Імя пры нараджэнні | Эстэр Рахель Хальперн |
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1870[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 1925[1] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Abraham Izaak Kamiński[d] |
Дзеці | Regina Kamińska[d], Іда Каміньска і Joseph Kaminski[d] |
Прафесія | акцёрка |
Кар’ера | 1888—1925 |
IMDb | 0436704 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў Поразаве ў сям'і Шымана Хальперна — кантара гарадской сінагогі. Дэбютавала ў 1888 г. у трупе Абрагама Іцхака Камінскага, за якога выйшла замуж у 1893[2]. У 1892 выступае на сцэне вядомага варшаўскага тэатра «Эльдарада». У 1893 трупа Камінскага атрымлівае дазвол выступаць у памяшканні расійска-польскага варшаўскага тэатра Альгінскай[3]. Тут Эстэр Рахель выконвае ролі ў меладрамах, камедыях і аперэтах.
У 1906 Абрагам Камінскі засноўвае свой тэатр у Варшаве. У 1908 Камінскія дамагліся аб'яднаць лепшых яўрэйскіх акцёраў Варшавы ў «Літэрарышэ трупэ» («Літаратурная трупа»), якую неўзабаве ўзначаліла Эстэр Рахель[3]. На яе загад у рэпертуар трупы былі ўключаны найноўшыя творы яўрэйскіх аўтараў — Іцхока-Лейбуша Перэца, Якава Гордзіна, Давіда Пінскага і іншых, што заклала падмурак сур'ёзнага яўрэйскага драматычнага рэпертуару.
У 1913 Абрагам Камінскі заснаваў новы тэатр у Варшаве на вуліцы Абознай 1 / 3. Сродкі на яго былі здабыты ў часе турнэ па Злучаных Штатах (1909—1910). У 1910 трупа разам з Эстэр Рахель гастралявала ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Кіеве і многіх іншых гарадах Расійскай імперыі, у 1913 — у Парыжы і Лондане[3]. У кіно пачала здымацца да Першай сусветнай вайны.
У 1925 Эстэр Рахель Камінская памерла. У 1926 варшаўскі штотыднёвік «Дэр момент» апублікаваў яе ўспаміны — «Дэрнер ун блумен» («Церніі і кветкі»)[2]. Пахаваная на яўрэйскіх могілках у Варшаве (участак 39)[4][5].
Эстэр Рахель і Абрагам Камінскія мелі траіх дзяцей: Рэгіну, Іду і Юзафа.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.