From Wikipedia, the free encyclopedia
Пагранічны канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам 2019 года — прыгранічныя сутыкненні паміж узброенымі сіламі Індыі і Пакістана ў Кашміры. З’яўляецца часткай працяглага Інда-пакістанскага канфлікту (Кашмірскі канфлікт).
Інда-пакістанскі канфлікт 2019 г. | ||||
---|---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Кашмірскі канфлікт | ||||
| ||||
Дата | 14 лютага — жнівень 2019 | |||
Месца | Індыйска-пакістанская мяжа | |||
Прычына | Напад на паліцыянтаў у Пулваме | |||
Праціўнікі | ||||
|
||||
Страты | ||||
|
||||
Агульныя страты | ||||
|
||||
|
У выніку распаду Брытанскай Індыі ў 1947 годзе Індыя і Пакістан абвясцілі сваю незалежнасць. Таксама прадугледжвалася, што ўладарам асобных княстваў будзе дадзена права выбару паміж гэтымі краінамі, або — у асаблівых выпадках — магчымасць пакінуць сваю дзяржаву незалежнай. Махараджа Кашміра, большасць жыхароў якога складалі мусульмане, Хары Сінгх хацеў захаваць незалежнасць, аднак пачалося паўстанне, у яго ўмяшаліся атрады пуштунаў, якія ўварваліся з тэрыторыі Пакістана. У гэтых умовах махараджа звярнуўся да ўрада Індыі з просьбай аб дапамозе і выказаў гатоўнасць далучыцца да Індыйскага Саюза.
Такім чынам, у 1947 годзе пачалася першая індыйска-пакістанская вайна, якая завяршылася ў 1949 з дапамогаю міратворцаў ААН. Кашмір быў падзелены: палова тэрыторый як штаты Джаму і Кашмір увайшла ў Індыю, невялікае ўтварэнне Азад Кашмір лічыцца «асацыяванай дзяржавай Пакістана», а поўнач — пакістанскім рэгіёнам Гілгіт-Балтыстан.
Адносіны паміж двума дзяржавамі напаліліся з-за спрэчнай вобласці Джаму і Кашмір, што прывяло да наступных інда-пакістанскіх войн. Другая — у 1965 годзе — фактычна завяршылася нічым. А вось падчас трэцяй — у 1971 — пераможцай стала Індыя. У выніку Усходні Пакістан стаў незалежнай дзяржавай Бангладэш.
Улетку 1972 года ў горадзе Сімла тагачасныя кіраўнікі Індыі і Пакістана падпісалі мірнае пагадненне, згодна з якім межы вярталіся да даваенных. У канцы 1980-х у Кашміры рэзка актывізавалася дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, якія патрабуюць «свабоды акупаванага Індыяй Кашміра». Чатырнаццаць гадоў, з 1987 па 2001, практычна ні дня не прайшло без нападу баевікоў або без абстрэлу пагранзастаў таго ці іншага боку. Пік супрацьстаяння прыйшоўся на 1999 год, калі паміж краінамі адбыўся чарговы ўзброены канфлікт, які атрымаў назву «каргільская вайна».
З 1950-х гадоў ААН заклікае правесці ў Кашміры рэферэндум, каб улічваць меркаванне мясцовых жыхароў у прыняцці палітычных рашэнняў. Нью-Дэлі першапачаткова падтрымліваў гэтую ідэю, але потым вырашыў, што такі крок не патрэбны. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што большасць насельніцтва (60 працэнтаў) «індыйскай» часткі Кашміра — мусульмане.
У пачатку XXI стагоддзя назіраўся спад узброенага супрацьстаяння ў Кашміры, а таксама пацяпленне адносін паміж краінамі[8].
Па некаторых даных, да пачатку канфлікуту 2019 года на тэрыторыі штатаў Джаму і Кашмір дзейнічалі па меншай меры 300 тысяч індыйскіх вайскоўцаў (гэта фактычна трэць усяго асабовага складу ўзброеных сіл Індыі) і значны кантынгент паліцыі. У той жа час групоўка пакістанскіх баевікоў налічвала да 10 тысяч чалавек. Як адзначаюць эксперты, супрацьстаянне ў Кашміры застаецца адным з самых працяглых міжнародных канфліктаў[9].
Калона індыйскіх паліцэйскіх з Сіл цэнтральнага рэзерву паліцыі Індыі была атакаваная тэрарыстам-смяротнікам з пакістанскай ісламісцкай групоўкі Джаіш-е-Мухамад у Пулваме. У выніку нападу загінулі 45 супрацоўнікаў Сіл цэнтральнага рэзерву паліцыі Індыі[10].
У акрузе Пулвама ў выніку перастрэлкі з баевікамі загінулі 4 індыйскія вайскоўцы[11].
Дванаццаць самалётаў Міраж 2000 індыйскіх ВПС перасеклі лінію кантролю ў Кашміры, здзейсніўшы авіяўдар па тэрыторыі, кантраляванай Пакістанам. Індыя заявіла, што авіяўдар па ваенным лагеры Джаіш-е-Махамад быў нанесены ў адказ на напад у Пулваме. Па даных Індыі, падчас нападаў было забіта каля 350 баевікоў[10][12].
У той жа дзень у паветранай прасторы Індыі ў памежным штаце Гуджарат СПА Індыі быў збіты пакістанскі беспілотнік[13].
У гэты дзень пачаліся баі на індыйска-пакістанскай мяжы. Не менш за пяць індыйскіх вайскоўцаў былі паранены падчас абстрэлаў з пакістанскага боку ў штаце Джаму і Кашмір[10]. Таксама паведамлялася пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва.
ВПС Пакістана нанеслі авіяўдар па населеных пунктах Надыан, Лаам Джангарам і Кэры ў акрузе Раджуры[14]. Па даных Пакістана былі ўражаны шэсць неваенных цэлей для пазбягання чалавечых страт і матэрыяльнага ўрону з боку Індыі[15]. Па даных індыйскіх вайскоўцаў, тры самалёты пакістанскіх ВПС перасеклі лінію кантролю з Навшэра, Джаму і Кашміра, аднак іх адціснулі шэсць самалётаў ВПС Індыі[16].
Як паведаміў тэлеканал NDTV, 27 лютага адбыўся паветраны бой паміж індыйскай і пакістанскай авіяцыяй, у якім прынялі ўдзел 32 самалёты[17][18]. З боку ВПС Індыі ў паветраным баі ўдзельнічалі 8 знішчальнікаў: чатыры Су-30МК і два МіГ-21УПГ (МіГ-21-93), два Dassault Mirage 2000[19], а з боку ВПС Пакістана — 24 самалёта, сярод якіх былі восем F-16, чатыры Dassault Mirage III, чатыры JF-17 Thunder. Астатнія 12 самалётаў ВПС Пакістана суправаджалі ўдарную групу і не прымалі ўдзел у бітве[19]. У выніку паветранага бою МіГ-21 збіў адзін F-16. Самалёт F-16 упаў на падкантрольнай Пакістану тэрыторыі Джаму і Кашміра. Прадстаўнікі ВПС Пакістана абверглі удзел у бітве самалётаў F-16 аднак прадстаўнікі УС Індыі паказалі абломкі ракеты AIM-120, запуск якой магчымы толькі з шматфункцыянальных знішчальнікаў F-16 з усіх тых, што знаходзяцца на ўзбраенні ВПС Пакістана[20][21]. Сам МіГ-21 у паветраным баі быў збіты пакістанскім знішчальнікам JF-17, лётчык катапультаваўся і быў узяты ў палон[22]. Таксама Ісламабад заявіў аб знішчэнні МіГ-27, але Дэлі не пацвердзіў дадзенай інфармацыі[23].
У шэсць гадзін раніцы па мясцовым часе ў сектары Крышна Гхат пакістанскія вайскоўцы адкрылі агонь з мінамётаў і стралковай зброі па індыйскім пазіцыях. Завязалася перастрэлка, якая доўжылася каля гадзіны. Аб загінулых і параненых не паведамлялася[24].
Пакістанскія ўлады вызвалілі індыйскага лётчыка, які трапіў у палон у выніку паветранага бою 27 студзеня[25].
У Кашміры падчас узаемных абстрэлаў індыйскага і пакістанскага боку загінулі 4—6 мірных жыхароў i два пакістанскіх вайскоўцаў[1] яшчэ трое грамадзянскіх асоб параненыя і некалькі жылых дамоў разбураныя[3].
У Кашміры аднавіліся ваенныя сутыкненні з ужываннем стралковай зброі і мінамётаў. У гэты дзень Су-30 ВПС Індыі збіў БПЛА УС Пакістана над паўночным індыйскім штаце Раджастхан, апошнія ў сваю чаргу не каментуюць гэтую інфармацыю[26][27].
ВМС Пакістана выявілі і прадухілілі ўварванне падводнай лодкі ВМС Індыі ў тэрытарыяльныя воды Пакістана[28].
Індыйскія вайскоўцы збілі пакістанскі БПЛА ў небе над правінцыяй Раджастхан[2].
Пакістанская армія абстраляла з мінамётаў тэрыторыю Індыі, 4 мірных жыхара атрымалі раненні[29].
Індыйскія вайскоўцы ў раёне горада Пулмава ліквідавалі трох тэрарыстаў «Джаіш-е-Мухамад».
Прадстаўнікі ВМС Індыі паведамілі, што падчас узбройнага канфлікту з Пакістанам, ядзерныя падводныя лодкі і авіяносец «Вікрамадыт’я» былі скіраваныя да водаў Пакістана ў Аравійскім моры[30]. У гэты ж час Ісламабад і Нью-Дэлі прыгразілі адзін аднаму прымяненнем ядзернай зброі[31].
У выніку мінамётнага абстрэлу Пакістанам індыйскай тэрыторыі адзін ваенны загінуў і трое параненыя[32].
Баевікі Кашміра правялі мінамётных абстрэл пазіцый індыйскай арміі, у выніку чаго загінуў адзін вайскоўцаў і параненыя яшчэ чацвёра[33].
Індыйскімі вайскоўцамі ў штаце Джаму і Кашмір былі ліквідаваныя сямёра баевікоў-сепаратыстаў[34].
ВПС Індыі паднялі па трывозе два знішчальнікі Су-30МК пасля таго, як у індыйскай мяжы быў знойдзены пакістанскі беспілотнік. У адказ на гэта Пакістан падняў у паветра два знішчальнікі F-16[7].
На мяжы адбыўся бой, у выніку чаго загінулі 3 пакістанскія і 1 індыйскі ваенныя, а таксама 2 мірныя грамадзяніны. 23 чалавекі параненыя[7].
Падчас спецаперацыі індыйскіх сілавых структур былі ліквідаваныя два тэрарыста «Джаіш-е-Мухамад»[35].
Варагуючыя бакі абмяняліся цяжкімі абстрэламі ўздоўж лініі кантролю ў штаце Джаму і Кашмір у раёне Пунч. Агонь быў пачаты пакістанскай арміяй у сектары Касба-Кірні ў Пунч, і з таго часу ён распаўсюдзіўся на іншыя раёны. За апошнія паўтара месяца ў раёне Лок было здзейснена больш за 515 парушэнняў рэжыму спынення агню[36].
Ва ўзброены супрацьстаянне ў рэгіёне ўмяшалася тэрарыстычная групоўка ІД. Яе баевікі абвясцілі Кашмір «сваёй правінцыяй». Таксама паміж баевікамі і індыйскімі вайскоўцамі ў гэты дзень адбылося ўзброены сутыкненне[37].
Чарговы рост напружаня ў рэгіёне пачаўся з-за прапановы індыйскай народнай партыі адмяніць 370-ы артыкул Канстытуцыі Індыі пра аўтаномію і асаблівы статус штата. Ужо 5 жніўня Індыя адмяніла асаблівы статус Джаму і Кашміра і прывяла армію ў баявую гатоўнасць[38]. У адказ на гэта ўлады Пакістана панізілі ўзровень дыпламатычных адносін і прыпынілі гандаль з Індыяй, выслаўшы пасла гэтай краіны і адклікаўшы свайго з Нью-Дэлі[39].
Адбылася перастрэлка на спрэчнай тэрыторыі, у выніку якой 3 пакістанскія салдаты і два мірных грамадзяніна загінулі[40].
Паліцыя Індыйскага Кашміра паведаміла пра бой, дзе загінулі паўстанец і паліцыянт[41]. Загінулы баявік быў членам тэрарыстычнай арганізацыі Лашкар-е-Тайба[41].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.