Remove ads
горад у Фінляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Оўлу (фінск. Oulu, швед. Uleåborg — Улеабарг) — шосты паводле велічыні горад Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр ляні Оўлу. Знаходзіцца на паўднёвым захадзе краіны, пры ўпадзенні ракі Оўлуёкі ў Батнічны заліў Балтыйскага мора. Заснаваны ў 1605 годзе, Оўлу — самы стары горад у Паўночнай Фінляндыі.
Горад
Оўлу
фінск. Oulu, швед. Uleåborg - Улеаборг
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
8 красавіка 1605 года шведскі кароль Карл IX загадаў заснаваць паселішча насупраць замка, пабудаванага ў 1590 годзе. У 1610 годзе паселішча атрымала статус горада.
Насельніцтва горада складае амаль 194 тысячы чалавек (2014), з якіх 48,9 % — жанчыны, 51,1 % — мужчыны. На працягу апошніх гадоў Оўлу — адзін з найбольш хутка растучых гарадоў Фінляндыі.
Дынаміка насельніцтва Оўлу ў 1651—1939 гадах.
1651 | 400 |
1800 | 3,400 |
1850 | 5,750 |
1900 | 16,310 |
1939 | 28,700 |
У 2011 годзе Оўлу быў намінаваны на імя культурнай сталіцы Еўропы.
Першая школа ў Оўлу адкрыта ў 1612 годзе, праз два гады пасля атрымання статуса горада.
Гарадскі транспарт Оўлу складаецца аўтобусаў, трамвайнага і тралейбуснага руху няма.
Праз Оўлу праходзіць чыгунка, горад з'яўляецца чыгуначным вузлом.
Аэрапорт Оўлу (IATA: OUL, ICAO: EFOU) (фінск. Oulun lentoasema) знаходзіцца за 6 км ад цэнтра горада.
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.