Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ке́мі (фінск.: Kemi, шведск.: Kemi, пн.-саамск.: Giepma) — гарадская камуна ў Фінляндыі, у правінцыі і губерні Лапландыя. Размешчана на ўзбярэжжа Батнічнага заліва, каля вусця ракі Кеміёкі, недалёка ад горада Торніё.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Камуна Кемі займае плошчу 747,44 км² з якіх толькі 102,59 км² плошча зямлі, астатняе прыпадае на прыбярэжныя воды заліва і вадаёмы.
Насельніцтва камуны складае 22 581 чалавек.
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Кемі быў заснаваны ў 1869 годзе па ўказу імператара Аляксандра II, каб забяспечыць выхад у заліў. У 1883 годзе быў заснаваны цэлюлозны завод, а вытворчасць цэлюлозы пачалася з 1927 года.
У Кемі вылучаюцца такія буйныя раёны, як Саўвасаары, Койвухар'ю, Ківіка, Сювякангас і Хепала. Цэнтр Кемі размешчаны ў Саўвасаары.
Аснову эканомікі горада складае вытворчасць паперы і кардону.
Чыгуначная станцыя Кемі — прамежкавая на галінцы ад Оўлу — Рованіемі і Оўлу — Торніё. Кіруецца дзяржаўнай чыгуначнай кампаніяй VR.
Праз Кемі праходзіць аўтамагістраль 4 (фінск.: Valtatie 4) і еўрапейскія маршруты E8 і E75.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.