From Wikipedia, the free encyclopedia
Нікаля́ Поль Стэфа́н Сарказі́ дэ Надзь-Бо́ча (фр.: Nicolas Sarkozy, поўнае імя Nicolas Paul Stéphane Sárközy de Nagy-Bócsa; нарадзіўся 28 студзеня 1955, Парыж) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 23-і прэзідэнт Французскай рэспублікі і 6-ы прэзідэнт Пятай Французскай рэспублікі. Як прэзідэнт, па пасадзе з’яўляўся су-князем Андоры і вялікім магістрам ордэна Ганаровага легіёна. Абраны прэзідэнтам 6 мая 2007 года, уступіў на пасаду 16 мая, змяніўшы на пасадзе главы дзяржавы Жака Шырака.
Нікаля Сарказі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Nicolas Sarkozy | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жак Шырак | ||||||
Пераемнік | Франсуа Аланд | ||||||
|
|||||||
Сумесна з | Жаан Энрык Вівес-і-Сісілья | ||||||
Папярэднік | Жак Шырак | ||||||
Пераемнік | Франсуа Аланд | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Янез Янша | ||||||
Пераемнік | Мірэк Тапаланек | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Дамінік дэ Вільпен | ||||||
Папярэднік | Дамінік дэ Вільпен | ||||||
Пераемнік | Франсуа Баруан | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Жан-П’ер Рафарэн | ||||||
Папярэднік | Франсіс Мер | ||||||
Пераемнік | Эрвэ Гаймар | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Жан-П’ер Рафарэн | ||||||
Папярэднік | Даніэль Ваян | ||||||
Пераемнік | Дамінік дэ Вільпен | ||||||
Нараджэнне |
28 студзеня 1955 (69 гадоў) Парыж, Францыя |
||||||
Імя пры нараджэнні | фр.: Nicolas Paul Stéphane Sarközy de Nagy-Bocsa[1] | ||||||
Бацька | Paul Sarkozy[d] | ||||||
Маці | Andrée Mallah[d] | ||||||
Жонка |
1) Мары-Дамінік Кюльялі (1982—1996) 2) Сесілія Сіганер-Альбеніс (1996—2007) 3) Карла Бруні (з 2008) |
||||||
Дзеці | сыны: П'ер і Жан (ад 1-га шлюбу), Луі (ад 2-га) дачка: Джулія (ад 3-га шлюбу) | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Партыя | Саюз за народны рух | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[2] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лідар кіруючай партыі «Саюз за народны рух» (фр.: Union pour un mouvement populaire, UMP) (з 2004 да ўступлення ў пасаду). У 1993—1995, 2002—2004 і 2005—2007 гадах займаў міністэрскія пасты ва ўрадзе Францыі. Таксама да ўступлення ў пасаду прэзідэнта рэспублікі з’яўляўся старшынёй генеральнай рады дэпартамента О-дэ-Сен.
У Францыі вядомы пад мянушкай «Сарко» (Sarko), якую выкарыстаюць як яго прыхільнікі, так і апаненты.
Бацька — Пол Надзь-Боча Шаркёж — нарадзіўся ў Будапешце ў сям’і дробнага венгерскага двараніна-пратэстанта (дваранства і герб дадзеныя сям’і ў 1628 імператарам Фердынандам II за подзвігі продка ў гады Трыццацігадовай вайны), які валодаў землямі каля горада Сальнок і невялікім замкам Алатыян (Alattyán) у 100 км ад сталіцы. Яго продкі былі членамі муніцыпалітэта Сальнока. З прыходам Савецкага войска ў 1944 сям’я пакінула краіну. У Бадэн-Бадэне Поль Сарказі (так ён афранцузіў сваё імя і прозвішча) запісаўся ва Французскі замежны легіён, падпісаў пяцігадовы кантракт і праходзіў службу ў Алжыры. Не жадаючы адпраўляцца ў Індакітай, у 1948 дэмабілізаваўся. Атрымаў французскае грамадзянства і пасяліўся ў Марселе, неўзабаве пераехаўшы ў Парыж. У 1949 ажаніўся з Андрэ Малах (Andree Mallah) — студэнткай юрыдычнага факультэта, дачкой вядомага лекара ў рэспектабельнай 17-й парыжскай акрузе. Яе бацька Бенедыкт Малах (Benedict Mallah) быў яўрэем-сефардам, імігрантам з Салонікаў, якія перайшлі ў каталіцтва, яе маці, Адэль Бувье — францужанка, медсястра з Савоі, каталіцкага веравызнання. Ад шлюбу Поля Сарказі і Андрэ Малах нарадзілася трое дзяцей: Гіём (1952), Нікаля (1955) і Франсуа (1957).
У 1959 Сарказі-старэйшы пакінуў сям’ю, пасля гэтага яшчэ двойчы пабываўшы ў шлюбе. Маці, каб выгадаваць дзяцей, скончыла адукацыю і стала адвакатам.
Нікаля Сарказі правёў першыя гады свайго жыцця ў 17-й акрузе Парыжа. Пазней сям’я перабралася ў суседняе мястэчка Нёйі-сур-Сен — дабрабытную камуну заходняй 17-й акругі за межамі Парыжу. Бацька практычна не ўдзельнічаў у выхаванні дзяцей і не дапамагаў сям’і, хоць з’яўляўся заможным чалавекам. Уплыў на Сарказі аказваў дзядуля, па рэлігіі каталік, а па палітычных поглядах — галіст. Сям’я жадала, каб дзеці цалкам асіміляваліся ў французскім грамадстве. Дзіцём Сарказі, па яго ўласных словах, не пачуваў сябе паўнавартасным французам і пакутаваў ад свайго параўнальна нізкага матэрыяльнага становішча, і, акрамя таго, не быў досыць моцным, каб пастаяць за сябе. Пазней ён неаднаразова заяўляў, што менавіта зняважанні дзяцінства і адсутнасць бацькі зрабілі яго такім, якім ён ёсць цяпер. Яго амбіцыі і імкненне ва ўладу выглядаюць як кампенсаванне за другаразрадны статус у юнацкасці. Сцвярджаецца, што бацька аднойчы нібы сказаў яму, што той ніколі не зможа стаць прэзідэнтам Францыі, таму што такія рэчы бываюць толькі ў Злучаных Штатах.
Адукацыю атрымаў у прыватнай каталіцкай школе. Па водгуках, вучыўся даволі пасродкава. У 1973 атрымаў дыплом бакалаўра. У 1978 скончыў Інстытут палітычных навук у Парыжы па дзяржаўным праве і палітычным навукам, а таксама курс прыватнага права (без дыплома). Стаў адвакатам, які спецыялізуецца ў французскім камерцыйным праве, а дакладней — у праве ў вобласці нерухомасці.
Спадарыня Сарказі гуляла публічную ролю, часта з’яўлялася разам з мужам у грамадскіх месцах і выконвала ролю яго памочніка, што для французскай палітыкі было даволі незвычайным. У 2005 у французскай прэсе з’явіліся паведамленні аб крызысе іх адносін і падрыхтоўцы да разводу. У той час развод не рушыў услед, але і ў наступным адносіны пары працягвалі інтрыгаваць грамадства (Сарказі рэзка выступаў супраць умяшанні ў сваё асабістае жыццё). Сесілія ў адных выпадках з’яўлялася на публіцы з мужам, у іншых — без яго, галасавала разам з ім у першым туры прэзідэнцкіх выбараў 2007 года, але не ў другім. Яна прысутнічала на інаўгурацыі Нікаля 16 мая разам са сваімі трыма дзецьмі, а таксама двума сынамі мужа ад першага шлюбу. На цырымонію прышлі і бацькі прэзідэнта, якія расталіся амаль паўстагоддзя назад.
17 кастрычніка 2007 года ў французскай прэсе з’явіліся слыхі, паводле якіх Сесілія і Нікаля падалі 15 кастрычніка ў суд дакументы аб разводзе[3]. 18 кастрычніка было афіцыйна абвешчана, што развод па ўзаемнай згодзе ўжо адбыўся, і што сын Луі застанецца з маці.
Палітолагі адзначаюць яго высокія лідарскія якасці і харызму. Па перакананнях — правы кансерватар. Выступае за паніжэнне падаткаў і сацыяльных выдаткаў. Прыхільнік еўрапейскай інтэграцыі. Судзячы па яго выступах, падтрымлівае традыцыйныя французскія каштоўнасці свецкай дэмакратычнай дзяржавы, якія ўвабралі ў сябе і досвед хрысціянскай цывілізацыі. У пытанні асіміляцыі імігрантаў зважае першым чынам на іх здольнасць прыняць гэтыя каштоўнасці. Лічыцца саюзнікам ЗША. Некаторыя журналісты, крытычна настроеныя да палітыкі Штатаў, такія, як Цьеры Мэйсан, вінавацяць Сарказі ў тым, што ён агент сіянізма і ЦРУ[4]. Апаненты і шматлікія незалежныя даследчыкі завуць Сарказі лібералам або ўльтралібералам[5]; сам ён адмаўляе такое азначэнне і сцвярджае, што ён «прагматык».
Сарказі з’яўляецца постаццю, у вышэйшай ступені якая палярызоўвае грамадства. Ён — самы папулярны[6] і ў той жа час самы непапулярны з правых палітыкаў апошняга часу, яго асоба з’яўляецца прадметам сталай крытыкі і насмешак з боку левых. Распаўсюджаныя такія феномены, як адмысловыя акцыі «анты-Сарказі», галасаванне па прынцыпе «хто заўгодна, толькі не ён». У той жа час прыхільнікі Сарказі таксама з’яўляюцца магутнай і досыць кансалідаванай сілай.[7]
У 1974 Сарказі ўступіў у партыю «Саюз дэмакратаў за рэспубліку». У 22 гады ён стаў членам гарадской рады ў родным Нейі-сур-Сен, у 28 — мэрам горада (1983), застаючыся на гэтым пасту да 2002. У 1979—1981 узначаліў моладзевы камітэт па падтрымцы Жака Шырака на прэзідэнцкіх выбарах 1981 года. З гэтага моманту ён стаў саюзнікам і пратэжэ будучага прэзідэнта.
У 1993 Сарказі ўславіўся тым, што асабіста вёў перамовы з тэрарыстам, які ўзяў у закладнікі дзяцей у дзіцячым садзе Нейі. У тым жа годзе ён увайшоў ва ўрад Эдуара Баладура, дзе атрымаў крэсла міністра па бюджэце і пост афіцыйнага прадстаўніка ўрада. Акрамя гэтага выконваў абавязкі міністра па камунікацыях. Шырак вельмі добразычліва да яго ставіўся, аднак на выбарах 1995 года ён парваў з Шыракам і падтрымаў Баладура, чый рэйтынг у пачатку выбарчай кампаніі складаў 50 %, тады як у Шырака быў усяго 14 %. Пасля таго, як Шырак выйграў выбары, Сарказі пазбавіўся сваіх пастоў ва ўрадзе. Шырока распаўсюджанае меркаванне, што Шырак успрыняў паводзіны Сарказі як здраду, і з гэтага моманту стаўленні двух французскіх палітыкаў сталі варожымі. Аднак на выбарах 2002 года Сарказі падтрымаў Шырака, і ў маі 2002 пасля свайго цяжкага перавыбрання прэзідэнт прызначыў Сарказі міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Жан-П’ера Рафарэна.
У 2004 у сувязі з вызваленнем месца старшыні кіруючай партыі «Саюз народнага руху» (старшыня Ален Жупэ быў абвінавачаны ў карупцыі і прысуджаны да паразы ў правах) пачаліся пошукі новага лідара. Сарказі разглядаўся як найбольш верагодны кандыдат. Шырак і яго прыхільнікі першапачаткова высунулі лозунг «Хто заўгодна, толькі не Сарказі», але ў выніку змушаныя былі саступіць, і ў маі 2004 Сарказі быў абраны старшынёй (85,1 % галасоў). Па дамове з Шыракам, ён пакінуў міністэрскія пасты і засяродзіўся на партыйнай працы. За час яго старшынства колькасць членаў партыі павялічылася. Калі 31 мая 2005 кабінет міністраў сышоў у адстаўку з-за няўдалага галасавання па Еўрапейскай канстытуцыі, Сарказі быў запрошаны ў новы ўрад Дамініка дэ Вільпена, дзе для яго быў адноўлены раней скасаваны пост дзяржаўнага міністра — другой асобы ва ўрадзе.
Назіральнікі адзначалі актыўнасць Сарказі на міністэрскай працы. Ён стала раз’яжджаў па краіне. Крытыкі абвінавачвалі яго ў папулізме і злоўжыванні рыторыкай сілы. Прыхільнікі адзначалі, што яму даручаліся самыя цяжкія ўчасткі працы.
На пасту міністра ўнутраных спраў яму прыйшлося шукаць рашэнне некалькіх вострых праблем. У прыгарадах буйных гарадоў квітнела злачыннасць, Францыю захапіла хваля антысемітызму, расла напружанасць у мусульманскай абшчыне. Абвастрэнне становішча было характэрна і для традыцыйнага месца сепаратысцкай напружанасці — вострава Корсіка, дзе ў 2002 адбылося больш 200 тэрактаў.
Рэформы, якія праводзіў Сарказі, выклікалі неадназначную рэакцыю. Ліберальная грамадскасць вінаваціла яго ў замаху на грамадзянскія правы. Курс на барацьбу з злачыннасцю ўключаў узмацненне прысутнасці паліцыі на вуліцах і пашырэнне паўнамоцтваў праваахоўных органаў. Узмацнілася барацьба з прастытуцыяй. Быў узмоцнены кантроль на дарогах, што дазволіла знізіць лік ДТЗ. Падчас беспарадкаў у прыгарадах Парыжу (2005) Сарказі назваў іх удзельнікаў хуліганамі і адкідамі (voyous et racailles). Ён таксама заклікаў «ачысціць прыгарады керхерамі» («Керхер», або, у французскім вымаўленні, «Каршер» — фірма, якая вырабляе прылады для мыйкі пад моцным ціскам машын, фасадаў будынкаў і т. п.), што выклікала грамадскі рэзананс.
У адносінах з ісламскай абшчынай праводзіў гнуткую палітыку. Узмацніў жорсткасць кантролю за нелегальнай іміграцыяй. Падчас пратэстаў супраць закона аб забароне хіджабаў у школах прама заявіў, што проціпастаўленне ісламу рэспубліканскім каштоўнасцям недапушчальна. З іншага боку, ён вядомы як прыхільнік канцэпцыі «пазітыўнай дыскрымінацыі», якую, аднак, прэм’ер і прэзідэнт паспяшаліся адпрэчыць як супярэчную ідэалам роўнасці. У 2003 падтрымаў стварэнне прыватнай некамерцыйнай Французскай рады па мусульманскай рэлігіі. Таксама прапанаваў змяніць закон 1905 аб аддзяленні царквы ад дзяржавы, каб дазволіць фінансаванне рэлігійных арганізацый з французскіх грошай замест замежных ахвяраванняў, якія толькі спрыяюць распальванню радыкалізму.
У сваёй кнізе «Рэспубліка, рэлігія і надзея» Сарказі заявіў у 2004: «Я належу каталіцкай культуры, каталіцкай традыцыі, каталіцкай веры. Нават калі мая рэлігійная практыка носіць эпізадычны характар, я лічу сябе членам Каталіцкай Царквы». 21 красавіка 2007 у інтэрв’ю каталіцкаму штотыднёвіку «Famille Chrétienne» заявіў, што хрысціянства «было сведкай нараджэння французскай нацыі» і пакінула «велізарную спадчыну культурных, маральных, інтэлектуальных і духоўных каштоўнасцей». Іншаму каталіцкаму выданню — «Le Pélerin» — Сарказі паведаміў 4 мая, незадоўга да абрання прэзідэнтам, што Францыя — «свецкая краіна», а яго каталіцкія перакананні не будуць «прама ўплываць» на палітычную праграму; у той жа час ён выказаўся за традыцыйны гетэрасексуальны шлюб і супраць эўтаназіі[8].
14 студзеня 2007 агульнанацыянальны з’езд партыі «Саюз за народны рух» (UMP, ЗНР) 98 % галасоў зацвердзіў Сарказі ў якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах (канец красавіка-пачатак мая 2007). За некалькі дзён да з’езду СНР аб сваёй падтрымцы кандыдатуры Сарказі публічна заявілі Ален Жупе (экс-прэм’ер Францыі) і Мішэль Аліа-Мары (міністр абароны). Яшчэ адзін былы прэм’ер-міністр, Жан П'ер Рафарэн, выступіў на з’ездзе з адназначнай падтрымкай Сарказі. Такім чынам, кіраўніцтва партыі вызначылася на карысць аднаго кандыдата. 21 сакавіка аб сваёй падтрымцы яго кандыдатуры заявіў і Жак Шырак, які рашыў не балатавацца ў трэці раз. У сакавіку 2007 Сарказі сышоў з паста міністра, каб прысвяціць сябе перадвыбарнай кампаніі.
Перад выбарамі Сарказі вёў актыўную кампанію, сустракаючыся са сваімі прыхільнікамі як у рэгіёнах, якія традыцыйна падтрымліваюць правых, так і ў тых, што галасуюць за сацыялістаў. Яго апаненты вінавацілі Сарказі ў тым, што ён не можа наведаць недабрабытны парыжскі квартал без 300 чалавек аховы. Першапачаткова па выніках апытанняў Сарказі некалькі саступаў Руаяль, але пачынаючы з лютага нязменна лідыраваў ва ўсіх рэйтынгах.
У першым туры выбараў, які адбыўся 22 красавіка 2007, Сарказі набраў 31 %; другое месца заняла кандыдат сацыялістаў Сегален Руаяль. Наступная кампанія была адзначаная інтрыгай вакол лёсу 18 % галасоў, якія атрымаў у першым туры Франсуа Байру. Байру спачатку заявіў, што не падтрымае ні аднаго з кандыдатаў, але затым сказаў, што «не будзе галасаваць за Сарказі».
Другі тур 6 мая прынёс перамогу Сарказі, які набраў 53 %. У дзень выбараў, яшчэ да аб’явы папярэдніх вынікаў, пачаліся беспарадкі левай моладзі ў Ліёне і Парыжы. Канстытуцыйны савет абвясціў канчатковыя вынікі выбараў 10 мая і абвясціў Сарказі прэзідэнтам рэспублікі, пачынаючы з моманту заканчэння паўнамоцтваў Шырака[9].
Уступленне на пасаду Сарказі адбылося 16 мая.
Неўзабаве пасля ўступа ў пасаду прэзідэнт падвысіў сабе зарплату на 140 % і панізіў сабе падаткі, што выклікала вельмі неадназначную рэакцыю ў грамадстве.
У чэрвені-ліпені 2007 г. другая жонка прэзідэнта Сесілія выконвала шэраг грамадскіх даручэнняў, звязаных з вызваленнем асуджаных лівійскім судом балгарскіх медыкаў. Гэта (а таксама карыстанне ёю фінансамі Елісейскага палаца) паставіла яе пад нападкі прэсы, крытычнай да яе мужу, аднак у кастрычніку 2007 года Нікаля і Сесілія развяліся. Да шлюбу Сарказі з Карлай Бруні 2 лютага 2008 г. у Францыі не было першай ледзі (да гэтага прэзідэнтамі, без шлюбу, былі толькі халасты да абвяшчэння імператарам Луі Напалеон Банапарт і аўдавелы Рэнэ Каці). Сарказі стаў першым прэзідэнтам, якія ўступіў у шлюб падчас знаходжання на пасадзе.
17 мая Сарказі прызначыў прэм’ер-міністрам свайго блізкага паплечніка Франсуа Фіёна, які займаў падчас другога тэрміна Шырака міністэрскія пасты. 18 мая Фіён сфарміраваў урад, куды ўвайшлі экс-прэм’ер Ален Жупэ (як дзяржаўны міністр), левы дзеяч Бернар Кушнер (як міністр замежных спраў) і шэраг членаў кабінета дэ Вільпена, уключаючы Мішэль Аліа-Мары, якая ўзначаліла МУС.
У чэрвені таго ж года парламенцкія выбары ў Францыі прынеслі партыі Сарказі большасць, аднак яна атрымала некалькі менш месцаў, чым разлічвала. Акрамя таго, не абраны дэпутатам Жупэ падаў з урада ў адстаўку.
На пасту прэзідэнта Сарказі заснаваў мноства камісій і кансультатыўных рад, закліканых вырашыць розныя ўнутрыпалітычныя і эканамічныя праблемы; увосень 2007 года справаздачы павінны былі падаць не менш 16 камісій — унікальны выпадак у гісторыі Пятай рэспублікі.
У кастрычніку-лістападзе 2007 разгарэліся новыя грамадскія маніфестацыі і страйкі ў Францыі (асабліва маштабным стаў страйк працаўнікоў транспарту), якія неўзабаве ізноў перараслі ў беспарадкі ў прыгарадах Парыжу, супастаўныя па маштабе з падзеямі 2005 года.
1 ліпеня 2014 г. ў Парыжы Сарказі быў затрыманы паліцыяй, пасля допыту яму ў судзе прад’яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні службовым становішчам, карупцыі, гандлі ўплывам у перыяд выканання прэзідэнцкіх паўнамоцтваў[10].
16 лютага 2016 г. пракурор Парыжа Франсуа Мален паведаміў пра пачатак расследавання супраць экс-прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі па падазрэнні ў незаконным фінансаванні перадвыбарчай кампаніі[11]. Следчыя пракуратуры заяўлялі, што выдаткі на прэзідэнцкую кампанію Сарказі больш чым у 2 разы перавысілі ўсталяваны законам парог на выкарыстанне сродкаў з перадвыбарчага фонда[12].
20 сакавіка 2018 г. французская паліцыя затрымала Сарказі ў рамках расследавання магчымага незаконнага фінансавання Лівіяй яго перадвыбарчай кампаніі ў 2007 г. Гэта першы выпадак у сучаснай Францыі, калі пад вартай знаходзіцца былы кіраўнік дзяржавы[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.