Ордэн «За заслугі» (Францыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны ордэн «За заслугі», таксама ордэн Заслуг (фр.: Ordre national du Mérite) — нацыянальны ордэн Францыі. Заснаваны дэкрэтам ад 3 снежня 1963 года прэзідэнтам Францыі генералам дэ Голем у якасці замены шматлікім ведамасным ордэнам заслуг[1].

Хуткія факты Ордэн «За заслугі», Арыгінальная назва ...
Ордэн «За заслугі»
Ordre national du Mérite
Thumb
Арыгінальная назва Ordre national du Mérite
Краіна  Францыя
Тып Ордэн
Каму ўручаецца Ваенным і грамадзянскім асобам
Кім уручаецца Прэзідэнт Францыі
Падставы ўзнагароджання За выдатныя заслугі, аказаныя французскай нацыі
Дата заснавання 3 снежня 1963 года
Статус Уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ваенны медаль
Малодшая Ваенны крыж
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Ордэнам могуць быць узнагароджаны французскія грамадзяне, за значныя грамадзянскія і ваенныя заслугі, у той жа час недастатковыя для ўзнагароджання ордэнам Ганаровага легіёна. Ордэнам могуць узнагароджвацца таксама і замежнікі. Рашэнне аб узнагароджанні прымае прэм'ер-міністр Францыі, які з'яўляецца Гросмайстрам ордэна, па прадстаўленні Урада. Прэм'ер-міністр Францыі становіцца кавалерам Вялікага крыжа па заканчэнні 6 месяцаў дзейнасці на сваёй пасадзе.

Вялікі канцлер ордэна Ганаровага легіёна таксама з'яўляецца і канцлерам ордэна Заслуг.

Ордэн заслуг з'яўляецца чацвёртай па значнасці ўзнагародай Францыі пасля ордэны Ганаровага легіёна, ордэна Вызвалення і Ваеннага медаля.

27 ліпеня 1972 года было створана Грамадства ўзаемадапамогі членам Нацыянальнага ордэна Заслуг, пераназванае 26 кастрычніка 1974 года ў Асацыяцыю членаў Нацыянальнага ордэна Заслуг.

Адмененыя ордэны

Пры заснаванні ордэна Заслуг былі скасаваны наступныя ведамасныя і каланіяльныя ўзнагароды:

  • Ордэн Сацыяльных заслуг (фр.: L'Ordre du Mérite social), заснаваны ў 1936;
  • Ордэн Аховы здароўя (фр.: L'Ordre de la Santé publique), заснаваны ў 1938;
  • Ордэн Гандлёвых і прамысловых заслуг (фр.: L'Ordre du Mérite commercial et industriel), заснаваны ў 1939 (1961);
  • Ордэн Турыстычных заслуг (фр.: L'Ordre du Mérite touristique), заснаваны ў 1949;
  • Ордэн Рамесных заслуг (фр.: L'Ordre du Mérite artisanal), заснаваны ў 1948;
  • Ордэн Заслуг перад ветэранамі (фр.: L'Ordre du Mérite combattant), заснаваны ў 1953;
  • Ордэн Паштовых заслуг (фр.: L'Ordre du Mérite postal), заснаваны ў 1953;
  • Ордэн Народнай гаспадаркі (фр.: L'Ordre de l'Économie nationale), заснаваны ў 1954;
  • Ордэн Спартыўных заслуг (фр.: L'Ordre du Mérite sportif), заснаваны ў 1956;
  • Ордэн Ваенных заслуг (фр.: L'Ordre du Mérite militaire), заснаваны ў 1957;
  • Ордэн Працоўных заслуг (фр.: L'Ordre du Mérite du Travail), заснаваны ў 1957;
  • Ордэн Грамадзянскіх заслуг (фр.: L'Ordre du Mérite civil), заснаваны ў 1957;
  • Ордэн Сахарскіх заслуг (фр.: L'Ordre du Mérite saharien), заснаваны ў 1958;
  • Ордэн Чорнай зоркі (фр.: L'Ordre de l'Étoile noire), заснаваны ў 1889;
  • Ордэн Зоркі Анжуана (фр.: L'Ordre de l'Étoile d'Anjouan), заснаваны ў 1874;
  • Ордэн Нішан-эль-Ануар (фр.: L'Ordre du Nichan el Anouar), заснаваны ў 1887.

Ступені

Thumb
Зорка ордэна «За заслугі»

Ордэн Заслуг мае пяць ступеняў:

Кавалер Вялікага крыжа (фр.: Grand'croix) — знак ордэна на шырокай стужцы праз правае плячо і залатая зорка на левай боку грудзей;
Вялікі афіцэр (фр.: Grand officier) — знак ордэна на стужцы з разеткай на грудзях і сярэбраная зорка на правым боку грудзей;
Камандор (фр.: Commandeur) — знак ордэна на шыйнай стужцы;
Афіцэр (фр.: Officier) — знак ордэна на стужцы з разеткай на грудзі;
Кавалер (фр.: Chevalier) — знак ордэна на стужцы на грудзях.
Thumb

Знакі ордэна

Thumb
Знак ордэна, рэверс.

Знак — шасціканцовы крыж з раздвоенымі канцамі, пакрыты сіняй эмаллю. Паміж плячамі крыжа лісце лаўра, якое ўтварае востраканцовыя прамяні. У цэнтральным медальёне з пярэдняга боку выява галавы Марыяны, якая сімвалізуе сабой Французскую Рэспубліку, акружаная надпісам «République Française»; з адваротнага боку — два перакрыжаваныя французскія сцягі, пакрытыя эмалямі, і акружаныя назвай ордэна і датай яго заснавання. Крыж падвешаны да лаўровага вянка, які праз кольца мацуецца да стужкі. Знакі першых чатырох ступеняў — пазалочаныя, а знак кавалера — сярэбраны. Дыяметр знака кавалера Вялікага крыжа — 70 мм, камандора — 60 мм, вялікага афіцэра, афіцэра і кавалера — 40 мм.

Зорка — дванаццаціканцовы крыж, з раздвоенымі канцамі, без эмалі. Канцы прамянёў увянчаны шарыкамі. Паміж плячамі крыжа востраканцовыя прамяні, пакрытыя сіняй эмаллю. У цэнтральным медальёне — выява галавы Марыяны і па крузе, на сінім эмаляваным полі, надпіс «République Française / Ordre national du Mérite». Медальён акружаны лаўровым вянком. Зорка кавалера Вялікага крыжа — пазалочаная, Вялікага афіцэра — сярэбраная. Дыяметр зоркі — 90 мм.

Да 1980 года зорка Вялікага афіцэра была без эмалевага пакрыцця.

Стужка ордэна — муаравая, сіняя («колер Францыі», фр.: bleu de France). Шырыня стужкі кавалера Вялікага крыжа — 100 мм, камандора — 40 мм, вялікага афіцэра, афіцэра і кавалера — 37 мм.

Для нашэння пры паўсядзённым грамадзянскім адзенні прадугледжаны разеткі з ордэнскай стужкі (дыяметрам 6 мм), а пры мундзірным адзенні — планкі.

Абмежаванні колькасці ўзнагароджаных

У мэтах узняцця прэстыжу і значнасці ўзнагароды ўрадам прымаюцца меры па паступовым скарачэнні колькасці ўзнагароджанняў ордэнам. Дэкрэтам ад 23 студзеня 2012 гады былі зацверджаны ніжэйзгаданыя зніжаныя нормы ўзнагароджвання ордэнам Заслуг на працягу 2012—2014 гг.[2]

Грамадзянскіх:Ваенных:
Вялікага крыжа — 6Вялікага крыжа — 4
Вялікіх афіцэраў — 12Вялікіх афіцэраў — 10
Камандораў — 140Камандораў — 80
Афіцэраў — 720Афіцэраў — 450
Кавалераў — 3400Кавалераў — 1500

Паводле звестак Асацыяцыі членаў Нацыянальнага ордэна Заслуг у ордэне знаходзяцца[2]:

Больш інфармацыі Ступень / На дату:, 31 снежня 2010 ...
Ступень / На дату:31 снежня 201031 снежня 201131 снежня 2012
Кавалераў Вялікага крыжа138138137
Вялікіх афіцэраў310307298
Камандораў529551935078
Афіцэраў321403187631614
Кавалераў153590155438153329
Закрыць

Зноскі

  1. Nominations et promotions (фр.)(недаступная спасылка). A.N.M.O.N.M.. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 2013-10-7.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.