From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка Няме́цкая А́ўстрыя (ням.: Republik Deutschösterreich) — дзяржава, створаная па заканчэнні Першай сусветнай вайны ў рэгіёнах з пераважна нямецкамоўным насельніцтвам былой Аўстра-Венгерскай імперыі.
Гістарычная дзяржава | |||||
Рэспубліка Нямецкая Аўстрыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Republik Deutsch-Österreich | |||||
|
|||||
1918 — 1919
|
|||||
Сталіца | Вена | ||||
Мова(ы) | нямецкая | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Рэлігія | каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка | Аўстрыйская крона | ||||
Плошча | 118311 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Гісторыя | |||||
• 12 лістапада 1918 | абвешчана | ||||
• 21 кастрычніка 1918 | ратыфікацыя Сен-Жэрменскага дагавору | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нямецкая Аўстрыя абвясціла пра свой суверэнітэт над усімі тэрыторыямі былой Габсбургскай манархіі, дзе большасць насельніцтва складалі немцы. Гэта тэрыторыя складала агулам плошчу ў 118 311 км², яе насельніцтва налічвала 10,4 млн чал., у яе ўваходзілі, апрача ўсёй сучаснай Аўстрыі, сучасныя італьянскія Паўднёвы Ціроль і горад Тарвізіа, цяперашнія славенскія Паўднёвая Карынтыя і Паўднёвая Штырыя, а таксама Судэты і нямецкія часткі Багеміі, якія ўваходзяць у склад сучаснай Чэхіі. Рэальны кантроль урада распаўсюджваўся толькі на прыдунайскія і прыальпійскія рэгіёны, якія цяпер складаюць большасць тэрыторыі сучаснай Аўстрыі.
У часы існавання Аўстра-Венгрыі тэрмін Нямецкая Аўстрыя быў неафіцыйным вызначэннем тэрыторый, якія ў сваёй большасці насялялі аўстрыйскія немцы. Пасля распаду імперыі ў 1918 годзе нямецкая па паходжанні частка дэпутатаў Рэйхсрата (парламент Аўстрыі як адной з дзвюх федэрацыйных частак Аўстра-Венгрыі) паставілі задачу стварыць дзяржаву на гэтых тэрыторыях. Яны абвясцілі аб стварэнні г.зв. Часовага нацыянальнага сходу незалежнай нямецкай аўстрыйскай дязржавы і абралі ў склад яго прэзідыуму сяброў трох партый — Франца Дынгхофера (Нямецкі нацыянальны рух), Ёдака Фінка (Хрысціянска-сацыялістычная партыя) і Карла Зайца (Сацыял-дэмакратычная працоўная партыя). У склад уласна сходу ўвайшлі прадстаўнікі ад Багеміі, Маравіі і Аўстрыйскай Сілезіі, якія адмовіліся далучыцца да новаўтворанай Чэхаславакіі 28 кастрычніка 1918 года.
11 лістапада 1918 года ад свайго права на ўдзел у дзяржаўных справах адмовіўся апошні аўстра-венгерскі імператар Карл I Габсбург. На наступны дзень таго ж года нацыянальны сход афіцыйна абвясціў Нямецкую Аўстрыю рэспублікай і часова прызначыў на пасаду канцлера Карла Рэнера. Была складзена Канстытуцыя, паводлея якой замацоўваўся рэспубліканскі лад кіравання і статус Нямецкай Аўстрыі як часткі Германскай Рэспублікі. Апошняе палажэнне было прынята дэпутатамі з прычыны меркавання дэпутатаў пра Нямецкую Аўстрыю як пра нежыццяздольную дзяржаву і пра агульны палітычны курс з Германіяй як адзіны актуальны шлях развіцця. Так, пазнейшыя плебісцыты ў правінцыях Ціроль і Зальцбург далі 98% і 99% галасоў за аб'яднанне з Германіяй. 22 лістапада нацыянальны сход афіцыйна высунуў прэтэнзіі на нямецкія тэрыторыі Цыслейтаніі. Тым не менш, супраць падобнай экспансіі выступілі саюзнікі, а сама Нямецкая Аўстрыя не мела дастатковай моцы для супрацьстаяння дзяржавам, да якіх былі высунуты яе тэрытарыяльныя патрабаванні.
10 верасня 1919 года Карлам Рэнерам быў падпісаны Сен-Жэрменскі дагавор, 21 кастрычніка ён быў ратыфікаваны нацыянальным сходам краіны. Падпісаннем гэтага дагавору Нямецкая Аўстрыя пагадзілася на прыбранне са сваёй назвы слова «Нямецкая», а таксама з тым, што незалежнасць Аўстрыі можа змяніцца толькі са згоды Лігі Нацый, фактычна адмовіўшыся такім чынам ад спробы аб'яднання з Германіяй[1]; гэта аб'яднанне было забаронена і для Германіі. Па заканчэнні гэтых змен і стабілізацыі межаў Аўстрыі ў сусветнай гістарыяграфіі прынята адлічваць перыяд Першай Аўстрыйскай Рэспублікі.
Тэрыторыі, на якія прэтэндаваў урад Нямецкай Аўстрыі, былі падзеленыя ім на 9 правінцый:
Некаторыя нямецкія супольнасці Маравіі, у тым ліку нямецкія муніцыпалітэты Брно, Іглавы і Оламаўца таксама спрабавалі ўстанавіць саюз з Нямецкай Аўстрыяй, аднак гэтыя спробы апынуліся няўдалымі. Тэрыторыі па-за сучаснай Аўстрыяй часта мелі значную не-нямецкую меншасць альбо ўвогуле не-нямецкую большасць, потым гэтыя тэрыторыі неўзабаве былі ўзяты войскамі краін, унутры якіх яны знаходзіліся. З іншага боку, немцы складалі большасць у рэгіёне на захадзе Венгрыі, у выніку чаго чаго яны здолелі ўтварыць зямлю Бургенланд і далучыцца да Аўстрыі. Тым не менш, горада Эдэнбург (сучасны Шопран), які размяшчаецца побач з Бургенландам, застаўся ў складзе Венгрыі з прычыны вельмі спрэчных вынікаў рэферэндуму, што быў праведзены ў горадзе. Іншая частка Бургенланда, Прэсбург (сучасная Браціслава), адышла ў склад Чэхаславакіі.
Нягледзячы на забарону выкарыстання тэрміну Нямецкая Аўстрыя, з 1920 па 1929 года неафіцыйны гімн дзяржавы, Deutschösterreich, du herrliches Land, змяшчаў згадку гэтай назвы (бел.: Нямецкая Аўстрыя, цудоўная зямля). Словы гімна былі напісаны Карлам Рэнерам — чалавекам, які юрыдычна пацвердзіў адмову Аўстрыі ад назвы «Нямецкая».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.