Аўстра-Венгрыя (ням.: Österreich-Ungarn, венг.: Ausztria-Magyarország) — дуалістычная манархія і шматнацыянальная дзяржава ў Цэнтральнай Еўропе, якая існавала ў 1867—1918. Найбуйнейшая дзяржава Еўропы свайго часу (акрамя Расійскай імперыі).
Гістарычная дзяржава | |||||
Каралеўствы і землі, прадстаўленыя ў Рейсхраце, і землі венгерскай кароны Св. Іштвана | |||||
---|---|---|---|---|---|
Die im Reichsrat vertretenen Konigreiche und Lander und die Lander der heiligen ungarischen Stephanskrone | |||||
|
|||||
Дэвіз: ««Viribus Unitis» (Аб'яднанымі намаганнямі) «Indivisibiliter ac Inseparabiliter» (Непадзельна і непарыўна)» |
|||||
Гімн: «Gott erhalte, Gott beschütze» (Божа, беражы, Божа, абараняй) |
|||||
|
|||||
1867 — 1918
|
|||||
Сталіца |
Вена (фактычная) Будапешт |
||||
Мова(ы) | Нямецкая, венгерская | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая і венгерская мова | ||||
Грашовая адзінка |
Гульдэн (1867—1892) крона (1892—1918) |
||||
Плошча | 676,615 тыс. км² (1910) | ||||
Насельніцтва | 52.749.900 чал. (1914) | ||||
Форма кіравання | Дуалістычная манархія | ||||
Дынастыя | Габсбургі | ||||
Імператар | |||||
• 1867—1916 | Франц Іосіф I | ||||
• 1916—1918 | Карл I | ||||
Папярэднікі і пераемнікі | |||||
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
Афіцыйна дзяржава мела назву Каралеўства і землі, прадстаўленыя ў Рэйхсраце, і землі венгерскай кароны Св. Іштвана, аднак фактычна больш распаўсюджанымі поўнымі назвамі былі Аўстра-Венгерская манархія, Аўстра-Венгерская імперыя, Дунайская манархія або Дуалістычная манархія. Для вызначэння органаў дзяржаўнай улады выкарыстоўваўся прыметнік K. und k. або k. u. k. — kaiserlich und königlich, імператарскі і каралеўскі. Вымаўленне скарачэння прывяло да з'яўлення сярод шматнацыянальнага народа дзяржавы жартоўных назваў Кук-імперыя і Каканія.
Межы
Аўстра-Венгрыя межавала:
- На поўначы — з Саксоніяй, Прусіяй і Расіяй;
- На ўсходзе — з Румыніяй і Расіяй;
- На поўдні — з Румыніяй, Сербіяй, Турцыяй, Чарнагорыяй і Італіяй і абмывалася Адрыятычным морам;
- На захадзе — з Італіяй, Швейцарыяй, Ліхтэнштэйнам і Баварыяй.
З 1871 года Саксонія, Прусія і Баварыя — у складзе Германскай імперыі.
Адміністрацыйны падзел
Дуалістычная дзяржава Аўстра-Венгрыя складалася з дзвюх частак:
- Цыслейтанія (аўстрыйская частка), пад уладай кайзера і Рэйхсрата — землі, населеныя немцамі, чэхамі, славакамі, украінцамі, славенцамі і палякамі,
- Транслейтанія (венгерская частка), пад уладай венгерскага караля і будапешцкага Парламента — землі, дзе жылі венгры, румыны і харваты.
Пры гэтым, пасады і кайзера, і караля займала адна асоба, якая і была аўстра-венгерскім імператарам. Імперскім намеснікам у Аўстрыі быў міністр-прэзідэнт, а ў Венгрыі - прэм’ер-міністр. Анексаваная ў 1908 годзе Боснія кіравалася асобна і не падпадала пад гэты падзел.
Гісторыя
Аўстра-Венгрыя з’явілася ў 1867 годзе ў выніку двухбаковага дагавора, які рэфармаваў Аўстрыйскую імперыю (якая, у сваю чаргу, была створана ў 1804 годзе).
У замежнапалітычным стаўленні Аўстра-Венгрыя ўваходзіла ў Саюз трох імператараў з Германіяй і Расіяй, затым у Траісты саюз з Германіяй і Італіяй. У 1914 годзе ў складзе блока Цэнтральных дзяржаў (Германія, Турцыя, пазней таксама Балгарыя) уступіла ў Першую сусветную вайну.
Забойства Гаўрылам Прынцыпам («Млада Босна») эрцгерцага ў Сараева паслужыла падставай для развязвання Аўстра-Венгрыяй вайны супраць Сербіі, што непазбежна вяло да канфлікту з Расійскай імперыяй, якая заключыла з апошняй абарончы саюз.
Узброеныя сілы
Распад
Паражэнне ў вайне прывяло да распаду імперыі:
- Нямецкамоўныя землі Аўстрыі абвясцілі сябе рэспублікай.
- Парламент Венгрыі скасаваў унію з Аўстрыяй і абвясціў незалежнасць краіны.
- Чэшскія землі і Славакія ўтварылі новую незалежную дзяржаву — Чэхаславакію.
- На тэрыторыях, заселеных паўднёвымі славянамі была ўтворана Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў.
- Кракаўская зямля і тэрыторыі з пераважным украінскім насельніцтвам (вядомыя ў складзе Аўстра-Венгрыі як Галіцыя) адышлі да яшчэ адной новай дзяржавы — Польшчы.
- Трыест, паўднёвая частка Ціроля, а некалькі пазней і Фіуме (Рыека) былі анексіраванны Італіяй.
- Трансільванія і Букавіна ўвайшлі ў склад Румыніі.
Гл. таксама
- Аўстра-венгерскі дагавор
- Аўстраславізм
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўстра-Венгрыя
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.