Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Норман Фостэр Рамзей (англ.: Norman Foster Ramsey, Jr.; 27 жніўня 1915, Вашынгтон — 4 лістапада 2011, Уэйланд, Масачусетс) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1989) «за вынаходства метаду разнесеных палёў, якія асцыліруюць, і за яго выкарыстанне ў вадародным мазеры і іншых атамных гадзінніках».
Норман Фостэр Рамзей | |
---|---|
англ.: Norman Foster Ramsey, Jr. | |
| |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1915[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лістапада 2011[5][6][…] (96 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Norman F. Ramsey[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, вучоны-ядзершчык |
Навуковая сфера |
ядзерная фізіка атамная фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | бакалаўр мастацтваў[d][11] (1937) і бакалаўр мастацтваў[d] (1935) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Ісідар Айзек Рабі[12] |
Вядомы як | аўтар фундаментальных эксперыментаў з малекулярнымі пучкамі |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1988) Нобелеўская прэмія па фізіцы (1989) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Калумбійскі (1935) і Кембрыджскі (1937) універсітэты. У 1942—47 у Калумбійскім універсітэце (з 1943 удзельнічаў у Манхатэнскім праекце). У 1947—86 у Гарвардскім універсітэце (з 1950 прафесар), адначасова ў 1968—81 прэзідэнт Нацыянальна-даследчыцкай асацыяцыі ўніверсітэтаў.
Навуковыя працы па фізіцы малекулярных і атамных пучкоў, ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц, тэрмадынаміцы і статыстычнай механіцы. Адкрыў электрычны квадрупольны момант у дэйтрона (1940), вызначыў магнітныя моманты шэрагу ядзер, пратона і нейтрона, магнітны і электрычны дыпольны моманты дэйтрона. Распрацаваў метад прасторава разнесеных асцылюючых палёў (1956) і стварыў мазер на атамарным вадародзе (1960). Удзельнічаў у стварэнні высокадакладнага атмнага гадзінніка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.