Наталля Мікалаеўна Эйсмант

беларуская тэлевядучая From Wikipedia, the free encyclopedia

Наталля Мікалаеўна Э́йсмант, па нараджэнні Сялюн[1], псеўданім на тэлебачанні – Кірса́нава (нар. 16 лютага 1984, Мінск) — беларуская тэлевядучая, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі.

Хуткія факты Наталля Мікалаеўна Эйсмант, Прэс-сакратар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ...
Наталля Мікалаеўна Эйсмант
Прэс-сакратар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
з 6 лістапада 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Нараджэнне 16 лютага 1984(1984-02-16) (41 год)
Род Эйсманты[d]
Імя пры нараджэнні Наталля Мікалаеўна Сялюн
Муж Іван Міхайлавіч Эйсмант
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
Закрыць

Біяграфія

Нарадзілася 16 лютага 1984 года ў Мінску. Скончыла Мінскае музычнае вучылішча, у 2007 г. — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно». У мінскім Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры выконвала дзіцячыя ролі[2].

З 2007 года працавала рэдактарам агенцтва тэлевізійных навін, карэспандэнтам спецыяльнага аддзела выпуску галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін  (руск.)» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. Вяла выпускі мінскіх «Навін рэгіёна», выніковую інфармацыйную праграму «Панарама» і разам з мужам Іванам Міхайлавым (Эйсмантам) інфармацыйна-аналітычную праграму «Галоўны эфір»[2]. Працавала таксама ў праграме «Пра мастацтва»[3].

6 лістапада 2014 года прызначана прэс-сакратаром прэзідэнта Беларусі[4]. У пачатку 2017 г. яе функцыі былі пашыраны: паводле ўказа прэзідэнта № 40, у іх пералік былі ўключаны каардынацыя дзейнасці буйных дзяржаўных СМІ, фарміраванне праз СМІ грамадскай думкі пра дзейнасць прэзідэнта і г.д. Прэс-сакратар стаў прыраўноўвацца паводле паўнамоцтваў да памочніка прэзідэнта[5] Палітолаг Вольф Рубінчык адзначыў у сувязі з гэтым пашырэннем, што Н. Эйсмант «увойдзе, умоўна, у сямёрку самых уплывовых дзяржаўных службоўцаў, хоць дагэтуль наўрад ці трапляла ў дваццатку»[6].

Выказванні Наталлі Эйсмант пра дыктатуру як магчымы «брэнд» Беларусі, пра «запыт» на дыктатуру ў свеце, зробленыя ў сакавіку 2019 года, атрымалі ў Беларусі розгалас, падвергнуты жорсткай крытыцы і асмяянню[7][8].

Дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі

Паводле дадзеных «BYPOL», праз атрыманыя аўдыёзапісы і білінг  (укр.) нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднанню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасля таго, як быў збіты[9]. Эйсмант уваходзіць у гэты лік[10][11].

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін

6 лістапада 2020 года Эйсмант была ўключана ў Чорны спіс Еўрасаюза[12]. Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Эйсмант адказнай за каардынацыю медыя-дзейнасці Лукашэнкі, уключаючы падрыхтоўку заяў і арганізацыю публічных выступленняў, падтрымку рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку ў межах кампаніі рэпрэсій і запалохвання, якая праводзіцца дзяржаўным апаратам пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[13]. Згодна з рашэннем ЕС, у прыватнасці, сваімі публічнымі заявамі ў абарону прэзідэнта і крытыкай актывістаў апазіцыі, а таксама мірных дэманстрантаў, зробленымі пасля прэзідэнцкіх выбараў, яна паспрыяла сур’ёзнаму падрыву дэмакратыі і вяршэнства закону ў Беларусі[14].

24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[15]. Акрамя таго, Эйсмант у свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[16], Канада[17][18], Швейцарыя[19][20].

21 чэрвеня 2021 года таксама была ўнесена ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[21][22][23].

У 2022 годзе ў сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну супраць Эйсмант увялі санкцыі Японія, Украіна і Новая Зеландыя[24][25].

Асабістае жыццё

З 2010 года ў шлюбе з тэлевядучым Іванам Міхайлавічам Эйсмантам[26].

Зноскі

  1. Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что мы выяснили за это время? (руск.). TUT.BY (12 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2020. Праверана 12 снежня 2020.
  2. ЕС ввёл санкции против Александра Лукашенко и его сына (руск.). Радио Свобода (6 лістапада 2020). Праверана 4 верасня 2021.
  3. EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (англ.). eur-lex.europa.eu. EUR-Lex. Праверана 4 верасня 2021.
  4. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  5. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  6. Belarus sanctions (англ.). Урад Канады  (польск.) (6 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  7. Shields, Michael. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  8. EU, UK, US, Canada, roll out joint statement on sanctions against Minsk (англ.). TASS  (польск.) (21 чэрвеня 2021). Праверана 4 верасня 2021.
  9. ЕЙСМОНТ Наталія Миколаївна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2023. Праверана 7 красавіка 2023.
  10. Russia Sanctions Regulations 2022 (англ.). New Zealand Legislation (22 лістапада 2022). Праверана 29 лістапада 2022.

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.