From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка — установа вышэйшай адукацыі, універсітэт (з 8 верасня 1993). Знаходзіцца ў Мінску, Беларусь. Ажыццяўляе падрыхтоўку выкладчыкаў матэматыкі, хіміі, фізікі, псіхалогіі, геаграфіі і інш.
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (БДПУ імя Максіма Танка) | |
---|---|
Міжнародная назва | Maxim Tank Belarusian State Pedagogical University |
Дэвіз | Стогадовыя традыцыі - сучасныя тэхналогіі! |
Заснаваны | 1914 |
Тып | ВНУ |
Рэктар | Аляксандр Іванавіч Жук |
Рэктар | Аляксандр Іванавіч Жук |
Студэнты | 15 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск |
Юрыдычны адрас | 220030 Мінск, вул. Савецкая, 18 |
Узнагароды | |
Сайт | bspu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
ВНУ узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[1] (1972), Ганаровым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь (1997). Уваходзіць, як сапраўдны член, у Еўразійскую асацыяцыю ўніверсітэтаў[2], з’яўляецца першай мінскай педагагічнай навучальнай установай.
22 чэрвеня 1914 г. імператар Мікалай II зацвердзіў даклад міністра народнай асветы Л. А. Касо аб стварэнні Мінскага настаўніцкага інстытута, і ўжо 1 ліпеня дырэктарам інстытута быў прызначаны Дз. А. Сцяпура, які праводзіў падрыхтоўчую работу па адкрыцці навучальнай установы[3]. Інстытут быў афіцыйна адкрыты 21 лістапада 1914 г.[4]. Пастановай Усерасійскага з’езду (1918) Мінскі настаўніцкі інстытут набыў статус ВНУ і перайшоў на 4-гадовы тэрмін навучання.
Створаны 30 снежня 1918 г. на базе Мінскага настаўніцкага інстытута. Размяшчаўся ў будынку былога Мінскага рэальнага вучылішча. Тэрмін навучання 4 гады. Складаўся з літаратурна-мастацкага, сацыяльна-гістарычнага, прыродазнаўчага, геаграфічнага, фізіка-хімічнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў (цыклаў). Навучалася 150 студэнтаў. Інстытут меў фізічны і педагагічны кабінеты, хімічню лабараторыю, бібліятэку (5 тыс. тамоў). У карыстанне яму перададзены былы Мінскі гарадскі музей. За інстытутам ва ўрочышчы Антонаўка пад Мінскам быў замацаваны фальварак, дзе існавалі агранамічная, батанічная, заалагічная лабараторыі, біялагічны кабінет, птушнік, пчальнік, доследнае поле, ферма, метэаралагічная станцыя. У навучальным працэсе асноўная ўвага аддавалася педагагічным дысцыплінам, беларусазнаўству, рабіліся спробы перавесці выкладанне на беларускую мову. У сакавіку-маі 1919 па абвінавачанні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці былі арыштаваны выкладчыкі С. Балкавец і Б. Тарашкевіч, пасля арышту інтэрніраваны ў Смаленск В. Іваноўскі і А. Неканда-Трэпка, «да высвятлення палітычнага крэда» забаронена чытаць лекцыі Я. Карскаму.
Пасля заняцця Мінска польскімі войскамі 14.8.1919 будынак інстытута забраны пад шпіталь. Польскія ўлады выдзелілі інстытуту часовы крэдыт у 35 тыс. польскіх марак. Паводле пастановы Часовага Беларускга нацыянальнага камітэта ад 15.9.1919 інстытут абвяшчаўся беларускай дзяржаўнай установай. Для правядзення беларусізацыі навучальнага працэсу і рэарганізацыі структуры інстытута створана камісія на чале з У. Ігнатоўскім і Я. Карскім. На працягу 1919/20 навучальнага года выкладанне пераводзілася на беларускую мову, 6 факультэтаў рэарганізаваны ў літаратурна-гістарычны і геаграфічна-прыродазнаўчы факультэты з фізіка-хімічным і фізіка-матэматычным аддзяленнямі. 3 правядзеннем беларусізацыі не згадзіліся і пакінулі інстытут выкладчыкі М. Маслаковец, А. Нікольскі, Я. Сняткоў. У навучальную праграму ўводзіліся таксама польская мова і літаратура, гісторыя Польшчы і польскай культуры.
Па-антыпольску настроеная частка студэнтаў і выкладчыкаў, члены радыкальнай плыні «Маладой Беларусі», у студзені 1920 па ініцыятыве Ігнатоўскага стварылі Беларускую камуністычную арганізацыю. У знак пратэсту супраць «польскага ўціску» і ў сувязі з нязгодай з прапольскай арыентацыяй Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта прэзідыум інстытута на чале з Ігнатоўскім падаў у адстаўку. Паводле пастановы Беларускай школьнай рады Міншчыны ад 1.3.1920 інстытут узначалілі В. Іваноўскі (рэктар) і А. Неканда-Трэпка (намеснік), якія намагаліся пераўтварыць інстытут у беларускі нацыянальны універсітэт. Інстытут пераведзены ў будынак былой Мінскай праваслаўнай духоўнай семінарыі, выкладчыкамі запрошаны М. Гарэцкі, В. Дружчыц, Х. Імшэнік, С. Любіч-Маеўскі, Л. Більдзюкевіч, А. Данілевіч, І. Канчэўскі і інш. Пры інстытуце створана аспірантура, спецыяльная камісія па выпрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі. Членамі камісіі падрыхтавана «Арыхметычная тэрміналогія» (выдадзена ў Вільні ў 1921). Інстытуту была падпарадкавана Мінская балотная доследная станцыя.
Пасля прыходу Чырвонай Арміі ў жніўні 1920 на базе Мінскага беларускага педагагічнага інстытута быў створаны Мінскі інстытут народнай адукацыі. Фактычна дзейнічалі 3 аддзяленні: 1-е для падрыхтоўкі педагогаў у дашкольныя ўстановы (тэрмін навучання 2 гады); 2-е для настаўнікаў пачатковых школ (3 гады); 3-е для настаўнікаў сярэдніх школ (4 гады). Ад 1 верасня 1921 у склад Мінскага белпедтэхнікума былі перададзены 1-е і 2-е аддзяленні, 3-я аддзяленне на працягу 1921—1922 было ўключана ў склад факультэта грамадскіх навук БДУ.
Заснаваны ў 1922 як педагагічны факультэт БДУ. З 28 ліпеня 1931 на аснове педагагічнага факультэта БДУ была створана самастойная навучальная ўстанова — Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут (у 1936—1993 — Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Максіма Горкага).
8 верасня 1993 Мінскі дзяржаўны інстытут імя Максіма Горкага атрымаў статус універсітэта. У 1995 г. універсітэту прысвоена імя беларускага народнага паэта Максіма Танка.
У лютым 2006 г. Геральдычная камісія зацвердзіла сімволіку БДПУ. У 2014 г. быў зацверджаны гімн універсітэта, аўтарам слоў якога з’яўляецца выкладчык універсітэта і беларускі паэт Мікола Шабовіч.
Ва ўніверсітэце налічваецца 13 факультэтаў і інстытутаў:
У другой палове 1990-х гадоў у Інстытуце замежных моў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта праводзіліся заняткі польскай мовы. Ініцыятыва іх стварэння з’явілася ў 1995 годзе. У тым самым годзе ўніверсітэт даў дазвол на сфарміраванне працоўнай групы, якая б займалася навучаннем польскай і беларускай моў. Установа пачала супрацоўніцтва з Сілезскім ўніверсітэтам у Польшчы. У 2000 годзе 26 студэнтаў ВНУ ўпершыню атрымалі дыпломы, якія дазвалялі ім выкладаць польскую мову. У пачатковы перыяд работы заняткаў малая колькасць падручнікаў, абмежаваныя магчымасці стажыровак і практыкі ў Польшчы з’яўляліся перашкодамі ў іх правядзенні. Адсутнасць адпаведных навуковых кадраў, перадусім спецыялістаў з галіны польскай філалогіі, а таксама адсутнасць уступных іспытаў даводзілі да таго, што ўзровень навучання быў у той час нізкі для акадэмічных стандартаў, параўнальны з моўнымі курсамі. У 2001 годзе ўстанова атрымала падтрымку з боку дзеячаў Таварыства «Вспульнота польска» і Фонду «Дапамога палякам на ўсходзе», дзякуючы якім атрымалася адрэмантаваць паланістычную майстэрню, а таксама перадаць багаты метадычны кнігазбор і фільмы. Рамонт скончыўся 18 снежня 2001 года і значна палепшыў умовы працы выкладчыкаў і студэнтаў. У пазнейшыя часы на настаўніцкую спецыялізацыю па польскай мове ў Інстытуце замежных моў прымалася 25 асобаў, калі кандыдатаў было ў 6 разоў болей[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.