From Wikipedia, the free encyclopedia
Факультэт дашкольнай адукацыі БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.
Факультэт дашкольнай адукацыі | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка | |
Ранейшыя назвы | дашкольнага выхавання |
Заснаваны | 1978 |
Дэкан | Вольга Анцыпіровіч |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск, вул. Кабушкіна, 59А |
fdo.bspu.by |
Вытокі стварэння факультэта дашкольнай адукацыi адносяцца да пачатку 30-х гадоў ХХ ст.
1932 год — адкрыта дашкольнае аддзяленне пры педагагічным факультэце. Гэта паклала пачатак выпуску нацыянальных кадраў дашкольных работнікаў. Аднак праца аддзялення перыядычна спынялася.
Да канца 50-х гадоў — узрасла ўвага да выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Гэта спрыяла пашырэнню сеткі дашкольных устаноў, павелічэнню колькасці месцаў у іх, ўзрастанню патрэб у высокакваліфікаваных педагагічных кадрах.
У 1959 годзе ў інстытуце зноў адкрываецца дашкольнае аддзяленне ў складзе факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання.
З 1963 года пачынаецца бесперапынны выпуск выхавальнікаў дашкольных устаноў.
Рост аддзялення і наяўнасць кваліфікаваных і навукова-педагагічных кадраў стварылі магчымасць для адкрыцця ў 1978 годзе самастойнага факультэта дашкольнага выхавання, дэканам якога з моманту стварэння з’яўляўся дацэнт М. А. Апімах.
У 2003 годзе факультэт дашкольнага выхавання быў перайменаваны ў факультэт дашкольнай адукацыі. У гэтым жа годзе пачалася падрыхтоўка магістраў навук на кафедрах агульнай і дашкольнай педагогікі, методык дашкольнай адукацыі па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі».[1]
У складзе факультэта 3 кафедры:
Кафедра | Загадчык |
---|---|
Кафедра методык дашкольнай адукацыі | |
Кафедра агульнай і дашкольнай педагогікі | |
Кафедра агульнай і дзіцячай псіхалогіі |
Дэкан:
Намеснікі дэкана:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.