Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык (22 сакавіка 1945, Арда, Клецкі раён — 2 сакавіка 2014, Мінск) — беларускі вучоны-радыёфізік, грамадскі дзеяч, педагог. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Аўтар звыш 170 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі і 42 вынаходніцтваў.
Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 2014 (68 гадоў) |
Месца смерці | Мінск |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | Радыёоптыка, галаграфія |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык галаграфічных метадаў у радыё- і інфрачырвоным, ЗВЧ- і аптычным дыяпазонах электрамагнітных хваль |
Скончыў Мінскі электратэхнікум сувязі (1965), затым служыў у войску. У 1967 паступіў на аддзяленне радыёфізікі фізічнага факультэта БДУ, скончыў у 1972. З 1972 па 1990 працаваў у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі пры БДУ. З 1990 быў прарэктарам БДУ, загадчыкам кафедры. У 2001 намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, з лістапада 2001 да сакавіка 2003 — рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2003 па сакавік 2014 — рэктар БДПУ імя М.Танка.
Даследаванні ў галіне радыёгалаграфіі. Распрацаваў фізічныя асновы новага навуковага напрамка, звязанага з даследаваннем і распрацоўкай галаграфічных метадаў у радыё- і інфрачырвоных дыяпазонах электрамагнітных хваль. Распрацаваў метады і стварыў сістэмы для пераўтварэння выяў інфрачырвонага і звышвысокага дыяпазонаў ў бачныя. Прапанаваў новы падыход па фарміраванні і візуалізацыі радыёвыяў. Выканаў шэраг работ па тэарэтычным і эксперыментальным даследаванні нетрадыцыйных метадаў фарміравання галаграм. Прапанаваў і рэалізаваў галаграфічныя схемы з часткова запоўненымі апертурамі, якія забяспечваюць высокую адрознівальную здольнасць і нізкі ўзровень шуму, а таксама метады рэгістрацыі інфрачырвонага выпраменьвання і павелічэння адчувальнасці рэгіструючых асяроддзяў. Распрацаваў тэарэтычныя асновы ўзаемадзеяння электрамагнітных хваль з штучнымі асяроддзямі, метады і алгарытмы запісу і апрацоўкі біямедыцынскіх і маўленчых сігналаў, створаны новыя радыёпаглынальныя матэрыялы. Пад яго навуковым кіраўніцтвам распрацаваны метады і створаны прыборы для вызначэння вільготнасці і масы дыэлектрычных матэрыялаў, укаранёныя на прадпрыемствах Беларусі і Расіі.
Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 42 вынаходніцтваў.
22 сакавіка 2011 года трапіў у Чорны спіс Еўрасаюза як рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, адказны за адлічэнне студэнтаў[1][2][3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.