From Wikipedia, the free encyclopedia
Мецью Абрам «Мэт» Грэйнінг, часам Гроўнінг (англ.: Matthew Abram "Matt" Groening; нар. 15 лютага 1954[4][5][…], Портленд, Арэгон, ЗША[3]) — стваральнік, творчы кансультант і выканаўчы прадзюсар мультсерыялаў «Сімпсаны» і «Футурама».
Мэт Грэйнінг | |
---|---|
Імя пры нараджэнні |
англ.: Matthew Abraham Groening[1] англ.: Matthew Abram Groening[2][3] |
Род дзейнасці | мастак-мультыплікатар, аўтар, кінапрадзюсар, сцэнарыст, мастак коміксаў, акцёр, cartoonist |
Дата нараджэння | 15 лютага 1954[4][5][…] (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | агнастыцызм[6] |
Бацька | Homer Groening[d][4][7] |
Маці | Margaret Ruth Wiggum[d][7] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У сям’і Маргарэт Грэйнінг, былой настаўніцы, і Гамера Грэйнінга, мультыплікатара, рэжысёра, сцэнарыста і працаўніка рэкламы, Мэт быў трэцім з пецярых дзяцей. Вучыўся ва ўніверсітэце «Evergreen State College» у мястэчку Алімпія, штат Вашынгтон; ў гэтай навучальнай установе, па словах Грэйнінга, былі даволі свабодныя норавы. Ён быў галоўным рэдактарам універсітэцкай газеты «The Cooper Point Journal». У яе штотыднёвых выпусках ён выяўляў талент журналіста, а пазней і ілюстратара, пачаўшы публікаваць міні-коміксы. Там ён пасябраваў з Ліндай Бары (англ.: Lynda Barry;у далейшым яна таксама стала знакамітым ілюстратарам), калі даведаўся, што яна адправіла ліст пісьменніку Джозефу Хелер, аднаму з любімых аўтараў Грэйнінга, і атрымала ад яго адказ.
У 1985 у Грэйнінгам зацікавіўся прадзюсар Джэймс Брукс і прапанаваў яму заняцца анімацыяй. Гэта павінны былі быць невялікія аніміраваныя замалёўкі для забаўляльнай праграмы «Шоў Трэйсі Ульман». Меркавалася, што для гэтай мэты будуць выкарыстаныя персанажы коміксу «Жыццё ў пекле», але баючыся страты аўтарскіх правоў, Грэйнінг вырашыў прыдумаць нешта новае: сямейку Сімпсанаў. Сям'я Сімпсанаў жыве па адрасе 742 Evergreen Terrace. На вуліцы з такім жа назвай у дзяцінстве жыў сам Мэт. Персанажаў Гамера і Мардж Грэйнінг назваў у гонар сваіх бацькоў. Дзядулю Сімпсана Мэт Грэйнінг адмовіўся называць, пакінуўшы гэта сцэнарыстам, але па выпадковым супадзенні, ён атрымаў імя Эйб, як і дзед Мэта Грэйнінга. Акрамя таго, сыноў Мэта клічуць Эйб і Гамер. Імёны сваіх сясцёр Грэйнінг таксама выкарыстаў для персанажаў «Сімпсанаў» Лізы, Мэгі і Пэці. 19 красавіка 1987 "Сімпсаны"упершыню з’явіліся на экране і здабылі неймаверную папулярнасць, што прывяло да стварэння паўгадзінных серый, якія працягваюць выходзіць ужо 21 год — 17 снежня 1989—2010. Акрамя таго, улетку 2007 на экраны выйшаў паўнаметражны мультфільм пра прыгоды сямейства Сімпсанаў.
Сам Грэйнінг як аніміраваныя персанаж неаднаразова з’яўляўся ў серыях Сімпсанаў, а ў серыі «My Big Fat Geek Wedding» атрымаў ролю са словамі.
Серыял створаны сумесна з Дэвідам Коэнам. Серыял апавядае пра прыгоды каманды Planet Express, дзеянні якіх разгортваюцца ў 3000 годзе. На жаль у 2003 годзе серыял быў зачынены. Але ў 2007—2009 гадах Fox выпусцілі 4 новыя поўнаметражныя фільмы, якія пазней былі разбітыя на 16 эпізодаў. Пазней пачынаючы з 24 чэрвеня 2010 года па каналу Comedy Central пачаўся паказ новых 26 серый. Сам Мэт зрэдку мільгаў у серыяле ў выглядзе галавы ў банку. З 20 чэрвеня 2012 года пачаўся паказ апошняга 7 сезона з 26 серый.
15 студзеня 2016 года было абвешчана, што Грэйнінг вядзе перамовы з Netflix, каб распрацаваць новы мультсерыял[8]. Netflix заказаў 20 эпізодаў серыяла, прэм’ера першых дзесяці запланавана на 17 жніўня 2018 года.[9]
Серыял распавядае аб прынцэсе-алкагалічцы Бін, яе эльфе-кампаньёне Элфа і «асабістым дэмане» Люсі, якія жывуць у сярэднявечным каралеўстве Дрымландыя[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.