Гамер Джэй Сімпсан (англ.: Homer Jay Simpson) — адзін з галоўных герояў мультсерыяла «Сімпсаны».
З’яўляецца ўвасабленнем стэрэатыпаў аб амерыканцах-прадстаўніках працоўнага класа: гультаяваты, дурны, неталерантны, хварэе атлусценнем, ужывае спіртное ў вялікай колькасці. Гамер працуе інспектарам па бяспецы на Спрынгфілдскай атамнай электрастанцыі, у сектары 7G, але выкарыстоўвае любую магчымасць сысці з працы, каб выпіць піва ў «Карчме Мо». Кахае жонку і любіць дзяцей, тым не менш часта забывае не толькі важныя даты і падзеі, але нават імя сваёй малодшай дачкі. Рост Гамера 183 см. Улюбёны гатунак — Duff.
Стыль адзежы Гамера даволі просты — звычайна ён апрануты ў белую кашулю і сінія штаны, на працы апранае гальштук, а на ноч апранаецца ў блакітную піжаму.
Мэт Грэйнінг прыдумаў гэтага персанажа, як і астатніх членаў сем'і Сімпсанаў, для анімацыйных заставак «Шоў Трейсі Ульман» па прозьбе Джэймса Брукса. Сваё імя персанаж атрымаў у гонар бацькі Грейнінга, але мультыплікатар асоба падкрэслівае, што акрамя імя, іх нішто не аб’ядноўвае. 19 красавіка 1987 г Гамер упершыню з’явіўся на экране ў кароткаметражнай серыі «Good Night».
Паводле стваральніка Сімпсанаў, Мэту Грэйнінгу, аналагам Гамера з’яўляецца персанаж серыяла «Футурама» Бэндэр. Апісваючы іх падобнасць, Грэйнінг сказаў: «Яны абодва цалкам нявінныя. Абодва жадаюць таго, чаго ім бракуе».
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.