Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Муамар бен Мухамед Абу Меньяр Абдэль салям бен Хамід аль-Кадафі (араб. معمر القذافي — Mu‘ammar al-Qaḏḏāfī; 7 чэрвеня 1942, Сірт, Італьянская Лівія — 20 кастрычніка 2011, Сірт, Лівія), таксама вядомы як Палкоўнік Кадафі — лівійскі рэвалюцыянер, палітык і палітычны тэарэтык. Кіраваў Лівіяй у якасці старшыні Савета рэвалюцыйнага камандавання з 1969 да 1977 года і ў якасці «братэрскага правадыра» Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі з 1977 да 2011 года. Першапачаткова ідэалагічна прытрымліваўся арабскага нацыяналізму і арабскага сацыялізму, але пазней стаў кіраваць у адпаведнасці са сваёй уласнай Трэцяй міжнароднай тэорыяй і, яшчэ пазней, стаў прытрымлівацца панафрыканізму.
Муамар Кадафі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. معمر القذافي | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Махмуд Сулейман аль-Магрыбі | ||||||
Пераемнік | Абдэль Салам Джэлуд | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Адам Саід Хаваз | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Абдул Аці Абейдзі | ||||||
Нараджэнне |
7 чэрвеня 1942 |
||||||
Смерць |
20 кастрычніка 2011[1][2][…] (69 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Кадафа | ||||||
Імя пры нараджэнні | араб. معمر محمد أبو منيار القذافي | ||||||
Бацька | Mohammed Abdus-Salam[d] | ||||||
Маці | Айша бен Ніран[5] | ||||||
Жонка | Fathia Nuri Khalid[d] і Safia Farkash[d] | ||||||
Дзеці | Al-Saadi Gaddafi[d], Саіф аль-Іслам Кадафі, Hannibal Muammar Gaddafi[d], Mutassim Gaddafi[d], Saif al-Arab Gaddafi[d], Хаміс Кадафі, Muhammad Gaddafi[d] і Ayesha Gaddafi[d] | ||||||
Веравызнанне | Quranism[d] і суніты | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар навук | ||||||
Прафесія | Ваенны | ||||||
Аўтограф | |||||||
Гады службы | 1961 — 2011 | ||||||
Прыналежнасць |
Каралеўства Лівія Лівійская Арабская Джамахірыя |
||||||
Род войскаў | Libyan Army[d] | ||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Камандаваў | Узброеныя сілы Лівійскай Джамахірыі | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў сынам збяднелага бедуінскага казінага пастуха і стаў браць удзел у палітыцы яшчэ ў школе ў Сабхе, а затым паступіў у Каралеўскую ваенную акадэмію ў Бенгазі. Заснаваўшы рэвалюцыйную ячэйку ў арміі, у 1969 годзе ваенныя захапілі ўладу ў краіне ў выніку бяскроўнага перавароту, зрынуўшы абсалютную манархію караля Ідрыса. Стаўшы старшынём кіруючага Савета рэвалюцыйнага камандавання адмяніў манархію і абвясціў рэспубліку. Кіруючы пастановамі, прымаў меры па ліквідацыі таго, што лічыў замежным імперыялістычным уплывам на Лівію, і ўмацоўваў сувязі з арабскімі нацыяналістычнымі ўрадамі. Намерана штурхаючы Лівію да «ісламскага сацыялізму», увёў шарыят у якасці асновы для прававой сістэмы і нацыяналізаваў нафтавую прамысловасць, выкарыстоўваючы рост прыбыткаў на ўмацаванне арміі, рэалізацыю сацыяльных праграм і фінансавання рэвалюцыйных баевікоў па ўсім свеце. У 1973 годзе ініцыяваў «народную рэвалюцыю», сфарміраваўшы Вышэйшыя народныя камітэты нібыта ў якасці сістэмы прамой дэмакратыі, але захаваўшы асабісты кантроль над асноўнымі рашэннямі ў дзяржаве. У тым жа годзе выклаў сваю Трэцюю міжнародную тэорыю, апублікаваўшы яе ў «Зялёнай кнізе».
У 1977 годзе распусціў рэспубліку і стварыў новую сацыялістычную дзяржаву «Джамахірыю» («дзяржава мас»). Афіцыйна прыняўшы сімвалічную ролю ў кіраванні, захаваў уладу ў якасці ваеннага галоўнакамандуючага і кіраўніка рэвалюцыйных камітэтаў, адказных за дзейнасць паліцыі і задушэнне праціўнікаў. Назіранне за няўдалымі памежнымі канфліктамі з Егіптам і Чадам, падтрымка Кадафі міжнародных баевікоў і адказнасць за выбух над Локербі прывялі да таго, што Лівія стала «міжнародным ізгоем». Асабліва варожыя адносіны ў Лівіі развіваліся з ЗША і Вялікабрытаніяй, што прывяло да амерыканскага бамбавання дзяржавы ў 1986 годзе і ўвядзення эканамічных санкцый ААН супраць Лівіі. Адпрэчваючы свае ранейшыя ідэалагічныя абавязацельствы, з 1999 года Кадафі стаў заахвочвацца эканамічнай прыватызацыяй і шукаў збліжэння з заходнімі краінамі, а таксама стаў прытрымлівацца панафрыканізму і быў старшынём Афрыканскага саюза з 2009 да 2010 года. На фоне Арабскай вясны ў 2011 годзе ў Лівіі ўспыхнула паўстанне супраць Кадафі пад кіраўніцтвам Нацыянальнага пераходнага савету, што прывяло да грамадзянскай вайны. У выніку ваеннага ўмяшання НАТА на баку пераходнага савету ўрад быў зрынуты, а Кадафі, адступаючы ў Сірце, узяты ў палон і забіты паўстанцамі.
Кадафі лічыцца вельмі спрэчнай ва ўсім свеце фігурай. Ён дамінаваў у палітыцы Лівіі на працягу чатырох дзесяцігоддзяў і быў прадметам паўсюднага культу асобы. Яго прыхільнікі хвалілі яго антыімперыялістычную пазіцыю і падтрымку панафрыканізму і панарабізму. З іншага боку, на міжнародным узроўні ён быў асуджаны як дыктатар і самадзержац, адміністрацыя якога парушала правы чалавека лівійскіх грамадзян і які падтрымліваў ірэдэнтысцкія рухі, племянныя войны і тэрарызм у многіх іншых краінах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.