вучоны ў галіне энергетыкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мар’ян Іванавіч Стралю́к[1] (6 студзеня 1938, вёска Мохавічы, Лідскі раён, Гродзенская вобласць — 25 жніўня 2000) — беларускі вучоны ў галіне энергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1987), член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989).
Мар’ян Іванавіч Стралюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 студзеня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 2000 (62 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | энергетыка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1986) і член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Скончыў сямігодку ў вёсцы Белагруда, Лідскую СШ № 2 (1956), затым энергетычны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1961). Працаваў майстрам элетралабараторыі на Наваполацкай ЦЭЦ-2. Скончыў аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута пры кафедры электрастанцыі. Кандыдат тэхнічных навук (1966). З 1966 па 1988 год — асістэнт, старшы выкладчык кафедры «Электрычныя станцыі», намеснік дэкана, дэкан энергетычнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Прарэктар па навуковай рабоце БПІ — БДПА (1988—2000) і галоўны рэдактар навукова-тэхнічнага часопіса «Энергетыка — Весткі вышэйшых вучэбных устаноў і энергетычных аб’яднанняў СНД».
Шматлікія яго распрацоўкі адносяцца да тэорыі і практыкі даследавання электрычнай устойлівасці токаправодных канструкцый. Асабліва значны ўклад унёс у распрацоўку тэорыі дынамікі гнуткіх правадоў пад дзеяннем электрадынамічных сіл ад токаў кароткага замыкання і кліматычных фактараў. Складзеныя на аснове гэтай тэорыі алгарытмы і пакеты камп’ютарных праграм шырока выкарыстоўваюцца ў Беларусі, Расіі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах пры праектаванні токаводных канструкцый павышанай надзейнасці з скарочанымі габарытамі.
Кіраваў больш за 30 навукова-даследчымі праектамі і праграмамі, шэрагам важных гаспадарчых дамоў па стварэнні аптымальных рэжымаў электразабеспячэння, у тым ліку Жлобінскага металургічнага камбіната. Намеснік старшыні экспертнай рады па праблемах энергетыкі галоўнага кіравання навукова-даследчых прац Дзяржадукацыі СССР, навуковы кіраўнік першай міжвузаўскай праграмы фундаментальных даследаванняў па энергетыцы «Прыярытэт». Падрыхтаваў 10 кандыдатаў і доктара тэхнічных навук. Старшыня спецыялізаванай рады па прысуджэнні навуковых ступеняў, намеснік старшыні БРФФД. 120 публікацый у айчынных і замежных навукова-тэхнічных часопісах і выданнях, тры вынаходствы.
Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1993), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1999), ганаровы энергетык (1995). Узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку», Ганаровай граматай Міністэрства прамысловасці РБ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.