From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігар Паўлавіч Філонаў (1 ліпеня 1939, Магілёў — 2018) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1989).
Ігар Паўлавіч Філонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2018 |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум (1957), Беларускі політэхнічны інстытут (1964).
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1960, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэхналогія машынабудавання», прафесар, у 1992—2005 — загадчык кафедры, з 1993 — прарэктар па вучэбнай рабоце, у 2000—2004 — першы прарэктар).
Навуковыя інтарэсы: матэматычнае мадэліраванне працэсаў формаўтварэння прэцызійных паверхняў дэталей машын і прыбораў; стварэнне высокаэфектыўных спосабаў апрацоўскі, а таксама тэхналагічнага абсталявання і сродкаў аўтаматызацыі, алгарытмаў і праграм кіравання, якія забяспечваюць зніжэнне дынамічнай нагружанасці і энергаспажывання.
Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2000).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.