Леў У́рбанавіч Дашке́віч (12 лютага 1882, Мінск — 4 снежня 1957, Мінск) — беларускі фотамастак, навуковец, вынаходнік, публіцыст, педагог.
Леў Урбанавіч Дашкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 студзеня (12 лютага) 1882 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 1957 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | публіцыст, фатограф |
Месца працы |
|
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Паходзіў з шляхецкага роду герба «Ляліва». У 1882—1896 гг. вучыўся ў Мінскай мужчынскай гімназіі і Віленскім інтэрнаце-канквіце. З 1903 г. вучыўся на медыцынскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. У 1904 г. за ўдзел у студэнцкай забастоўцы арыштаваны і выключаны з універсітэта без права паступлення ў ВНУ Расійскай імперыі. У 1906—1911 гг. вучыўся ў Францыі — на факультэце філалогіі (La faculté de lettres) Універсітэта Бургундыі (Дыжон). Паралельна ў 1908—1909 гг. займаўся на фатаграфічным аддзяленні Вышэйшай школы графічных мастацтваў у Парыжы. З 1911 г. пачаў друкавацца ў навуковых выданнях (La Nature. Paris).
У 1911—1920 жыў у Закаўказзі, працаваў выкладчыкам французскай мовы, фізікі, прыродазнаўства і іншых прадметаў у гімназіях Эрывані (Ерэван), Елізаветполя (цяпер Гянджа, Азербайджан), Тыфліса (Тбілісі). Ездзіў па рэгіёне ў якасці фатографа Камісіі па апісанні мясцовасцей і плямён Каўказа. У 1918 г. служыў дзяржаўным фатографам урада Азербайджанскай рэспублікі.
У канцы мая 1920 г. вярнуўся ў Менск. З кастрычніка 1920 г. чытаў курсы лекцый па сусветнай літаратуры і фатаграфіі ў Менскім інстытуце народнай адукацыі, са снежня 1920 г. выкладаў французскую мову ў Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1921 г. працаваў у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР (прыродазнаўчая секцыя). У маі—чэрвені 1923 г. удзельнічаў у этнаграфічнай экспедыцыі ў Ігуменскім і Барысаўскім паветах. У 1923—1924 навуковы фатограф на медыцынскім факультэце БДУ.
Фатаграфічныя працы Дашкевіча друкаваліся ў выданнях: Азбукін М. «Географія Эўропы» (2-е выд. Мн., 1924), Грамыка М. «Пачатковая географія» (Мн., 1926), «Чатырохстолецьце беларускага друку» (Мн., 1926), Багдановіч М. «Творы». Т. 1 (Мн., 1927—28), «Сучаснае беларускае мастацтва» (Мн., 1929), «Беларусь Савецкая: Фотаальбом» (Мн., 1931), «IV Усебеларуская мастацкая выстаўка» (Мн., 1931), час. «Чырвоная Беларусь» (1930, № 1, 2, 9). Удзельнічаў у Першай Усебеларускай выстаўцы краязнаўчых фатаграфій і замалёвак (Менск, красавік—май 1928), у выстаўцы ў Дрэздэне (Германія, 1930 ?).
Арыштаваны ДПУ БССР 21 ліпеня 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Вызвалены ў верасні 1930 года. Працаваў у Менскім Доме тэхнікі, на геаграфічным факультэце БДУ, 1-й клініцы Менскага медінстытута, Інстытуце тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР. У 1941—1944 жыў у эвакуацыі ў г. Фрунзэ (цяпер Бішкек, Кыргызстан), працаваў у медыцынскіх установах. У верасні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Працаваў у Інстытуце тэарэтычнай медыцыны і Інстытуце фізіялогіі.
Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску. У верасні—снежні 2002 г. у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі адбылася выстаўка твораў Дашкевіча «Зачараваны Беларуссю».
Галерэя
- Менск. Від на Верхні Горад. 1920—1930-я гады
- Увечары на дарозе з Астрашыцкага Гарадка ў Лагойск. 1923 год
- Ціхая ноч. 1935 год
- У адным з цэхаў Менскага механічнага завода. 1930-я гады
- Партрэт жонкі. Эрывань. 1912—1913 гады
- Менск. Будаўніцтва жылога дома на 73 кватэры, вугал вуліцы Камсамольскай і Карла Маркса. 1930 год
- Зімовы лес пад Менскам. 1925—1927 гады
- Менск. Інтэр’ер царквы на Архірэйскім падвор’і. 1923 год
- Менск. Гарбарны завод «Бальшавік» у Ляхаўцы. 1920—1929 гады
Літаратура
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Лев Урбанович Дашкевич (1882—1957). Каталог фотографий / Автор-составитель Н. И. Савченко. — Минск: Панграф, 2002. — ISBN 985-6376-04-1
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леў Урбанавіч Дашкевіч
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.