From Wikipedia, the free encyclopedia
Гульні XXXI Алімпіяды (англ.: Games of the XXXI Olympiad, фр.: Jeux de la XXXIe Olympiade, парт.: Jogos da XXXI Olimpíadae), часцей званыя летнія Алімпійскія гульні 2016 (англ.: 2016 Summer Olympics, фр.: Jeux Olympiques d'été de 2016, парт.: Jogos Olímpicos de Verão de 2016), праходзілі з 5 па 21 жніўня 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія. Гэта былі першыя Алімпійскія гульні, якія праходзілі ў Паўднёвай Амерыцы.
XXXI летнія Алімпійскія Гульні | |
---|---|
Горад-арганізатар | Рыа-дэ-Жанэйра |
Краіны-ўдзельніцы | 205 (ацэнка) |
Колькасць атлетаў | 12 500 (ацэнка) |
Разыгрываецца медалёў | 297 |
Цырымонія адкрыцця | 5 жніўня |
Адкрываў | Мішэл Тэмер |
Цырымонія закрыцця | 21 жніўня |
Алімпійскі агонь | Vanderlei Cordeiro de Lima[d] |
Алімпійская клятва | Robert Scheidt[d] |
Стадыён | Маракана |
Сайт | olympics.com/en/o… (англ.) |
← 2012 2020 → | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
13 верасня 2007 года 7 гарадоў падалі заяўкі на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў і Параалімпійскіх гульняў 2016 года[1]. 14 верасня ўсе яны былі прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам, стаўшы гарадамі-заяўнікамі[2]. 4 чэрвеня 2008 года ў ходзе сустрэчы ў Афінах (Грэцыя) Выканаўчы савет МАК адабраў чацвёрку наймацнейшых прэтэндэнтаў, якія сталі гарадамі-кандыдатамі: Чыкага (ЗША), Мадрыд (Іспанія), Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) і Токіа (Японія)[3][4]. Астатнія прэтэндэнты, гарады Баку (Азербайджан), Доха (Катар) і Прага (Чэхія), не патрапілі ў спіс кандыдатаў[5].
Чатыры гарады-кандыдаты былі вызначаны пасля дэталёвага вывучэння партфеляў заяўнікаў, якія паступілі ў рабочую групу МАК 14 студзеня 2008 года[6], а 11 лютага 2009 года чатыры кандыдаты падалі ў МАК пашыраныя партфелі[7]. Ацэначная камісія МАК прааналізавала іх і ажыццявіла выязныя праверкі ў Чыкага (4–7 красавіка 2009), Токіа (16–19 красавіка 2009), Рыа-дэ-Жанейра (27 красавіка–2 мая 2009) і Мадрыдзе (5–8 мая 2009)[8]. За месяц да выбараў горада, 2 верасня 2009 года, ацэначная камісія пад кіраўніцтвам Наваль Эль-Мутавакель выпусціла сваю справаздачу[9][10].
2 кастрычніка 2009 года ў Капенгагене (Данія) у прыстунасці кіраўнікоў дзяржаў усіх чатырох гарадоў-кандыдатаў адбылася 121-я сесія МАК[11]. У прэзентацыі кандыдатаў, якая адбывалася ў Бэла-цэнтры, прымалі ўдзел такія знакамітасці, як кароль Іспаніі Хуан Карлас I, актрыса Опра Уінфры і былы футбаліст Пеле[12][13]. Галасаванне адбывалася ў тры раўнды вычарпальнага выбарчага працэсу. У першым раўндзе выбыў Чыкага, у другім — Токіа[14][15].
Рыа-дэ-Жанейра перамог Мадрыд у апошнім туры, атрымаўшы 66 галасоў супраць 32 і права на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў і Параалімпійскіх гульняў 2016 года[16][17]. Бразілія стала першай партугаламоўнай краінай, а Рыа-дэ-Жанейра — першым горадам Паўднёвай Амерыкі, які прымаў летнія Алімпійскія гульні[18]. Афіцыйную заяву аб перамозе бразільскага горада на шырока транслюемай цырымоніі зрабіў прэзідэнт МАК Жак Раге[19]. Працяглая і інтэнсіўная барацьба за права прымаць гульні, якая лічыцца адной з самых упартых у гісторыі, была азмрочана скандаламі і спрэчкамі, такімі як шпіянаж, расізм і апазіцыйныя рухі[20].
У праграме Алімпійскіх гульняў 28 відаў спорту:
|
Азія | Акіянія | Амерыка | Афрыка | Еўропа |
---|---|---|---|---|
|
|
|
| |
44 краіны | 17 краін | 41 краіна | 54 краіны | 49 краін |
|
ЦА | Цырымонія адкрыцця |
ПВ | Паказальны выступ |
ЦЗ | Цырымонія закрыцця |
● | Спаборніцтвы |
1 | Колькасць фіналаў спаборніцтваў |
Жнівень | 3 Сер |
4 Чац |
5 Пят |
6 Суб |
7 Няд |
8 Пан |
9 Аўт |
10 Сер |
11 Чац |
12 Пят |
13 Суб |
14 Няд |
15 Пан |
16 Аўт |
17 Сер |
18 Чац |
19 Пят |
20 Суб |
21 Няд |
Колькасць катэгорый | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Цырымоніі (адкрыцця/закрыцця) | ЦА | ЦЗ | |||||||||||||||||||
Акадэмічнае веславанне | ● | ● | ● | ● | 2 | 4 | 4 | 4 | 14 | ||||||||||||
Бадмінтон | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | 1 | 5 | ||||||||||
Барацьба | 2 | 2 | 2 | 3 | 3 | 2 | 2 | 2 | 18 | ||||||||||||
Баскетбол | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | ||||
Бокс | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 3 | 4 | 13 | ||||
Валейбол | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | ● | 1 | 1 | 4 | ||||
Веласіпедны спорт | 1 | 1 | 2 | 1 | 2 | 2 | 1 | 1 | 3 | ● | ● | 2 | 1 | 1 | 18 | ||||||
Веславанне на байдарках і каноэ | ● | ● | 1 | 1 | 2 | ● | 4 | ● | 4 | ● | 4 | 16 | |||||||||
Воднае пола | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | ||||||
Гандбол | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | ||||
Гімнастыка | ● | ● | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 4 | 3 | 3 | ПВ | ● | 1 | 1 | 18 | |||||
Гольф | ● | ● | ● | 1 | ● | ● | ● | 1 | 2 | ||||||||||||
Дзюдо | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 14 | |||||||||||||
Конны спорт | ● | ● | ● | 2 | ● | ● | 1 | ● | 1 | ● | 1 | 1 | 6 | ||||||||
Лёгкая атлетыка | 3 | 5 | 4 | 5 | 5 | 4 | 6 | 7 | 7 | 1 | 47 | ||||||||||
Настольны тэніс | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 4 | ||||||||
Парусны спорт | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 10 | |||||||||
Плаванне | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 1 | 1 | 34 | ||||||||||
Рэгбі-7 | ● | ● | 1 | ● | ● | 1 | 2 | ||||||||||||||
Сінхроннае плаванне | ● | ● | 1 | ● | 1 | 2 | |||||||||||||||
Скачкі ў ваду | 1 | 1 | 1 | 1 | ● | ● | 1 | ● | 1 | ● | 1 | ● | 1 | 8 | |||||||
Стральба | 2 | 2 | 2 | 1 | 2 | 1 | 2 | 2 | 1 | 15 | |||||||||||
Стральба з лука | ● | 1 | 1 | ● | ● | ● | 1 | 1 | 4 | ||||||||||||
Сучаснае пяціборства | ● | 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
Трыятлон | 1 | 1 | 2 | ||||||||||||||||||
Тэквандо | 2 | 2 | 2 | 2 | 8 | ||||||||||||||||
Тэніс | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 3 | 5 | |||||||||||
Фехтаванне | 1 | 1 | 1 | 1 | 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 10 | |||||||||||
Футбол | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | ||||||||
Хакей на траве | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | ||||||
Цяжкая атлетыка | 1 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 15 | ||||||||||
Колькасць катэгорый | 12 | 14 | 14 | 15 | 20 | 19 | 24 | 21 | 22 | 17 | 25 | 16 | 23 | 22 | 30 | 12 | 306 | ||||
Накапленне ўзнагарод | 12 | 26 | 40 | 55 | 75 | 94 | 118 | 139 | 161 | 178 | 203 | 219 | 242 | 264 | 294 | 306 | |||||
Жнівень | 3 Сер |
4 Чац |
5 Пят |
6 Суб |
7 Няд |
8 Пан |
9 Аўт |
10 Сер |
11 Чац |
12 Пят |
13 Суб |
14 Няд |
15 Пан |
16 Аўт |
17 Сер |
18 Чац |
19 Пят |
20 Суб |
21 Няд |
Узнагароды |
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Злучаныя Штаты Амерыкі | 46 | 37 | 38 | 121 |
2 | Вялікабрытанія | 27 | 23 | 17 | 67 |
3 | Кітай | 26 | 18 | 26 | 70 |
4 | Расія | 19 | 18 | 19 | 56 |
5 | Германія | 17 | 10 | 15 | 42 |
6 | Японія | 12 | 8 | 21 | 41 |
7 | Францыя | 10 | 18 | 14 | 42 |
8 | Паўднёвая Карэя | 9 | 3 | 9 | 21 |
9 | Італія | 8 | 12 | 8 | 28 |
10 | Аўстралія | 8 | 11 | 10 | 29 |
11 | Нідэрланды | 8 | 7 | 4 | 19 |
12 | Венгрыя | 8 | 3 | 4 | 15 |
13 | Бразілія | 7 | 6 | 6 | 19 |
14 | Іспанія | 7 | 4 | 6 | 17 |
15 | Кенія | 6 | 6 | 1 | 13 |
16 | Ямайка | 6 | 3 | 2 | 11 |
17 | Харватыя | 5 | 3 | 2 | 10 |
18 | Куба | 5 | 2 | 4 | 11 |
19 | Новая Зеландыя | 4 | 9 | 5 | 18 |
20 | Канада | 4 | 3 | 15 | 22 |
... | |||||
40 | Беларусь | 1 | 4 | 4 | 9 |
... | |||||
Увогуле (87 каманд) | 307 | 307 | 360 | 974 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.