From Wikipedia, the free encyclopedia
Леанід Васілевіч Хобатаў (нар. 23 сакавіка 1950, г. Рэчыца, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі жывапісец.
Леанід Васілевіч Хобатаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Уплыў | Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў у 1970 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве. У 1975—1981 гадах вучыўся на аддзяленні манументальнага жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ў прафесара Г. Х. Вашчанкі[1]. З 2000 года загадчык аддзела, з 2003 года дырэктар Рэспубліканскай мастацкай галерэі[2].
Сябра Саюза мастакоў БССР з 1985 года. Займае пасаду намесніка па выставачнай дзейнасці Старшыні Беларускага саюза мастакоў. У 1986—2005 гадах старшыня творчага аб’яднання «Няміга-17»[1].
Працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага і станковага жывапісу. Аўтар мастацкага вырашэння станцыі метро «Няміга» (1987), размалёвак «Купалле» для рэстарана «Папараць-кветка» ў г. Маладзечна (1983), Дома шлюбу Цэнтральнага раёна Мінска (1989). Галоўныя формаўтваральныя кампаненты пластычна багатых жывапісных кампазіцый — колер і рытм: «Фамільная чаша», «Вершнік», «Патаемныя сустрэчы», «Доўгі шлях» (усе 1989), «Расставанне» (1990), «Выкраданне Еўропы», «Прыкметы ночы» (абедзве 1991), «Купальшчыцы», «Ва ўвесь голас» (абедзве 1992), «У палоне ў дзеў», «Сустрэча», «Лёс», «Чаканне», «Знак» (усе 1993), «Паданне», «Скрозь вякі», «Прыма», «Пачатак» (усе 1994), «Раўнадзенства» (1997), «Фуга ў чырвоным», «Трыумф белага», «Плынь» (усе 1998), «Праекцыя 7 частак», «Абуджэнне», «Праламленне» (усе 1999), «Марына» (2000), «Агонь» (2002) і інш[2].
Творы мастака знаходзяцца ў зборах Дзяржаўнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай Трэццякоўскай галерэі (Масква, Расія), Міністэрстваў культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, фондах Беларускага Саюза мастакоў, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага мастацтва (Сабадэль, Іспанія), а таксама прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Францыі, Іспаніі, Канады, Ізраіля, Германіі, ЗША[3].
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.