Лацінскі Патрыярх Іерусаліма — тытул архібіскупа Іерусаліма лацінскага абраду. Мітраполія Іерусаліма распаўсюджвае сваю юрысдыкцыю на ўсіх каталікоў лацінскага абраду ў Ізраілі, Палесціне, Іарданіі і на Кіпры. Усходнія каталіцкія цэрквы (Мелькіцкая і Мараніцкая) маюць на гэтых тэрыторыях свае незалежныя ад лацінскага Патрыярха дыяцэзіі.

Thumb
Патрыярх Фуад Туаль (2008—2016)

Патрыярх Іерусаліма ў наш час адзін з трох архібіскупаў лацінскага абраду, якому па гістарычных прычынах нададзены тытул патрыярха, больш характэрны для Усходніх цэркваў. Іншымі дзвюма з'яўляюцца Патрыярх Венецыі і Патрыярх Лісабона (акрамя таго існуе вакантны з 60-х гадоў XX стагоддзя Патрыярхат Заходняй Індыі).

Патрыярхат часоў Крыжовых паходаў

У 1099 годзе Іерусалім быў захоплены ўдзельнікамі Першага Крыжовага паходу, якія заснавалі Іерусалімскае каралеўства, якое праіснавала амаль 200 гадоў. Лацінская іерархія была ўсталявана ў Іерусалімскім каралеўстве пад уладай лацінскага патрыярха Іерусалімскага. Да гэтага ўсе хрысціяне на Святой зямлі былі па апекай Праваслаўнага патрыярха Іерусалімскага. Калі апошнія рэшткі Іерусалімскага каралеўства былі пераможаны мамлюкамі ў 1291 годзе, лацінская іерархія была скасавана ў Леванце. Аднак, Рымска-каталіцкая царква працягвала прызначаць тытулярных патрыярхаў Іерусаліма, якія размяшчаліся ў базіліцы дзі Сан Ларэнца фуоры Ле Мура ў Рыме пасля 1374 года.

У перыяд існавання Іерусалімскага каралеўства лацінскі патрыярхат быў падзелены на чатыры мітраполіі — іх главы, насілі тытулы архібіскупа Тыра, архібіскуп Цэзарэі, архібіскуп Назарэта і архібіскупа Петры і мноства суфраганных дыяцэзій. Лацінскі патрыярх кіраваў Лацінскім кварталам горада Іерусаліма (Труна Гасподняя і наваколлі), і меў як сваіх прамых суфраганаў-біскупаў Ліды-Рамлы, Віфлеема, Хеўрона і сектара Газа, і абатаў Храма, гары Сіён і Елеонскай гары.

Сучасны патрыярхат

Thumb
Юрысдыкцыя патрыярхата

Тытул лацінскага патрыярха Іерусаліма быў адноўлены як дзеючая пасада ў 1847 годзе для біскупа Джузэпэ Валерга. Лацінскі патрыярх Іерусаліма — цяпер дыяцэзіяльны біскуп каталікоў лацінскага абраду на Святой зямлі, уключаючы Іарданію і Кіпр. З чэрвеня 2016 года, калі ў адстаўку ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту падаў патрыярх Фуад Туаль, пасада патрыярха вакантная. Апостальскім адміністратарам патрыярхата з'яўляецца архібіскуп П'ербатыста Піцабала[1]. Рэзідэнцыя Патрыярха знаходзіцца ў Старым горадзе Іерусаліма, у той час як семінарыя, якая з'яўляецца адказнай за літургічную адукацыю, у 1936 годзе была перамешчана ў Бейт-Джалу, горад за 10 км на поўдзень ад Іерусаліма.

Спіс Патрыярхаў Іерусалімскіх лацінскага абраду

  • Арнульф дэ Раол (1099);
  • Даімберт Пізанскі (10991102);
  • Эрэмар (1102);
  • Даімберт Пізанскі (адноўлены) (11021107);
  • Гібелен Арльскі (11071112);
  • Арнульф дэ Раол (адноўлены) (11121119);
  • Гармон Пікіньі (11191128);
  • Стэфан (11281130);
  • Уільям I Малінскі (11301145);
  • Фульк Ангулемскі (11461157);
  • Амальрык Несль (11571180);
  • Эраклій (11801191).

Іерусалім страчаны ў 1187; рэзідэнцыя патрыярха перанесена ў Акру:

  • Аймара Манака дэ Карбіцы (11941202);
  • Сафрэда Эрыка Гаэтані (12021204);
  • Альберт Авагадра (12041214);
  • Рауль Мерэнкур (12141225);
  • Жэральд Лазанскі (12251238);
    • вакансія (12381240), Жак дэ Вітры быў прызначаны, але ніколі не служыў;
  • Роберт Нанцкі (12401254);
  • Жак Панталеон Кур-Пале (12551261), будучы Папа Рымскі Урбан IV;
  • Уільям II Эджэн (12611270);
  • Тамас Аньі Касенцкі (12711277);
  • Іаан Версальскі (12781279);
  • Эліхуа (12791287);
  • Мікалай Анапс (12881294).

Акра страчана ў 1291; рэзідэнцыя перамешчана на Кіпр, а пазней у Рым пасля 1374; толькі ганаровыя патрыярхі да 1847.

    • невядома
  • Энтані Бек (13061311), таксама князь-біскуп Дарэма ў Англіі з 1284 па 1310.
    • невядома
  • Францысканскія кустоды трымалі тытул з 1342 па 1830 па Папскай буле Gratiam agimus Папы Рымскага Клімента VI (калі хтосьці не быў прызначаны на ганаровую пасаду).
  • Пётр Палуданус (13291342);
  • Элі дэ Набіналь (13421348);
  • Філіп дэ Кабасоль (памёр 1372);
  • Філіп Алансонскі (памёр 1397);
  • Бертран дэ Шанак (?-1401?);
  • Гуга Ланселот дэ Лузіньян (14241442)
    • невядома;
  • Радрыга дэ Карвахаль (15231539);
    • невядома;
  • Джанантоніа Факінеці дэ Нучэ (15721585), будучы Папа Рымскі Інакенцій IX;
  • Шыпіёнэ Ганзага (1585?-?);
  • Франчэска Чэніні дэ Саламандры (16181645);
    • вакансія ці невядома;
  • Каміла Масіма (16531677);
  • Бандзіна Панчыяцічы (16891698?);
  • Франчэска Мартэлі (16981717?);
    • невядома;
  • Вінсан Луі Гоці (17281729);
  • Помпеа Альдравандзі (17291734);
  • Тамаза Чэрвіні (17341751);
  • Тамаза дэ Манкада (17511762);
  • Геаргіус Марыя Ласкарыс (17621795);
  • Мікеле дзі П'етра (18001821);
  • Франчэска Марыя Фенцы (18161829);
  • Агастус Фаскола (18301847), пазней лацінскі патрыярх Александрыйскі, 18471860.

Аднаўленне рэзідэнцыі лацінскіх патрыярхаў Іерусаліма з юрысдыкцыяй у 1847.

  • Джузэпэ Валерга (18471872);
  • Джавані Вінчэнца Брака (18721889);

Адноўлена іерархія лацінскага патрыярхата ў 1889.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.