Remove ads

Канюшына лугавая[1][2][3] (Trifolium praténse) — расліна з роду Канюшына (Trifolium), сямейства Бабовыя (Fabaceae), падсямейства Матыльковыя (Faboideae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Канюшына лугавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trifolium pratense typus L.

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26313
NCBI  57577
EOL  703430
IPNI  50035-3
TPL  ild-8127
Закрыць

Назва

Канюшына лугавая, валашок, дзенцяліна, канічына[4], красная дзятліна, чырвоная дзяццеліна[5][6], канюшына[7], красная курыга, курыжка, тройца, цацкі[4].

Батанічнае апісанне

Thumb
Канюшына лугавая. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Канюшына лугавая— двухгадовая, але часцей шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 15-55 см.

Галінастыя сцёблы прыўздымаюцца.

Лісце трайчатае, з шырокаяйкападобнымі дробназубчастымі долямі, лісточкі па краях суцэльныя, з далікатнымі вейчыкамі па краях.

Суквецці галоўкі друзлыя, шарападобныя, часта сядзяць парамі і нярэдка прыкрытыя двума верхнімі лістамі. Вяночак чырвоны, зрэдку белы або неаднакаляровы; чашачка з дзесяццю жылкамі.

Плод — яйкападобны, аднанасенны боб; насенне то круглявае, то вуглаватае, то жаўтлява-чырвоныя, то фіялетавае.

Цвіце ў чэрвені-верасні. Плады спеюць у жніўні-кастрычніку.

Размнажаецца як насеннем, так і вегетатыўна.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расце на ўсёй тэрыторыі Еўропы, у Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Марока, Туніс), Заходняй і Сярэдняй Азіі. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы, Сібіры, на Далёкім Усходзе і Камчатцы.

Расце на сярэднеўвільготненых лугах, лясных палянах, уздоўж палёў і дарог.

Хімічны склад

У зялёнай масе ўтрымліваюцца эфірныя і тлустыя алеі, дубільныя рэчывы, гліказіды трыфалін і ізатрыфалін, арганічныя кіслоты (п-кумаравая, саліцылавая, кетаглутаравая), сітастэролы, ізафлавоны, смолы, вітаміны (аскарбінавая кіслата, тыямін, рыбафлавін, каратын, такаферол). У перыяд цвіцення ў надземнай частцы змяшчаецца бялок (20-25 %), тлушчы (2,5—3,5 %), каратын (да 0,01 %), аскарбінавая кіслата (да 0, 12 %), свабодныя амінакіслоты (да 1,5 %), абалоніна (24-26 %), безазоцістыя экстрактыўныя рэчывы (больш за 40 %), солі кальцыя і фосфару. У траве і кветках знойдзены флавоны і флаванолы (кемпферол, кверцэцін, праталецін і інш.), ізафлавоны (геністэін, фармонанецін і інш.).

У лісці змяшчаецца маакіаін — флаваноіды з групы птэракарпанаў, які валодае фунгіцыднымі ўласцівасцямі[8].

У каранях пасля скошвання надземнай часткі назапашваецца да 150 кг/га азоту.

Змест эфірнага алею ў кветках дасягае 0,03 %, у яго склад уваходзяць фурфурол і метылавакіслы кумарын.

У насенні выяўлена да 12 % паўвысыхальнага тлустага алею.

Remove ads

Хваробы і шкоднікі

  • Кветкавая цвіль — грыбковае захворванне, якое паражае розныя віды канюшыны, наносіць страты насенняводству.

Класіфікацыя

Від Канюшына лугавая уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

  яшчэ 3 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 27 трыб   яшчэ каля 300 відаў
           
  парадак Бабовакветныя     падсямейства Матыльковыя     род Канюшына    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бабовыя     трыба Trifolieae     від
Канюшына лугавая
             
  яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II)   яшчэ 2 падсямействы   яшчэ 5 родаў  
       

Разнавіднасці

Вылучаюць некалькі разнавіднасцяў гэтага віду:

  • Trifolium pratense var. americanum Harz
  • Trifolium pratense var. frigidum auct. non Gaudin
  • Trifolium pratense var. maritimum Zabel
  • Trifolium pratense var. parviflorum Bab.
  • Trifolium pratense var. perenne
  • Trifolium pratense var. pratense
  • Trifolium pratense var. sativum Schreb. — Канюшына чырвоная, або культурная[9]
  • Trifolium pratense var. villosum
Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Злева направа. Агульны выгляд. Лісце. Кветка. Насенне.
Remove ads

Значэнне і прымяненне

З лісця атрымліваюць вітамінныя канцэнтраты. Эфірны алей ўжываюць у араматычных кампазіцыях.

З лісця рыхтуюць салаты, імі запраўляюць зялёныя супы, бацвінню. Сухое расцёртае лісце ў мінулым дадавалі да мукі пры выпечцы жытняга хлеба, а таксама выкарыстоўвалі для падрыхтоўкі соусаў і пры вытворчасці сыроў. На Каўказе маладыя кветкавыя галоўкі, якія яшчэ не распускіліся, квасяць, як капусту і дадаюць у зялёныя салаты.

З’яўляецца адной з найбольш каштоўных кармавых траў. Па пажыўнасці сена яна амаль не саступае люцэрне. Расліна шырока выкарыстоўваецца на зялёны корм, для нарыхтоўкі сена, сенажу і сіласу. Пасля ўборкі насення салома ідзе на корм. Назапашаны ў каранях азот застаецца ў глебе пасля заворвання, што спрыяе павышэнню ўрадлівасці палёў. Шырока культывуецца як кармавая расліна. З каранёў выдзелена антыгрыбковае рэчыва — трыфалірызін.

Каштоўны меданос, але нектар даступны толькі пчолам з доўгім хабатком, таму Мёдапрадуктыўнасць складае ўсяго 6 кг мёду з гектара пасеваў[10]. Мёд ставіцца да лепшых гатункаў, доўга не зацукрываецца.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads