Кляштар базыльянаў (Ружаны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кляштар базыльянаў — праваслаўны манастыр у гарадскім пасёлку Ружаны Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1784—1788 гг. (архітэктар Я. С. Бекер) з паўднёвага боку царквы па фундацыі канцлера вялікага літоўскага Аляксандра Сапегі.
Кляштар | |
Кляштар базыльянаў | |
---|---|
| |
52°51′58,81″ пн. ш. 24°53′19,6″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Ружаны |
Канфесія | РПЦ |
Ордэнская прыналежнасць | Базыльяне |
Архітэктар | Ян Самуэль Бекер |
Заснавальнік | Аляксандр Міхал Сапега |
Будаўніцтва | 1784—1788 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000643 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
Будынак прамавугольны ў плане, двухпавярховы, накрыты вальмавым дахам. Рытм галоўнага фасада ствараецца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершанымі трохвугольнымі і паўкруглымі сандрыкамі (на першым паверсе), пілястрамі. Цэнтральная частка сіметрычнага галоўнага фасада вылучаная рызалітам, які быў завершаны трохвугольным франтонам. Дваровы і бакавыя фасады без архітэктарскага дэкору. Планіроўка першага паверху анфіладная, другога — калідорная, першы паверх перакрыты крыжовымі скляпеннямі на папружных арках, перакрыццё другога — плоскае.
Царква дзейнічае, у манастыры гарадская ўстанова.
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000643 |
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кляштар базыльянаў (Ружаны)
- Кляштар базыльянаў (Ружаны) на сайце Radzima.org
- Кляштар базыльянаў (Ружаны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.