Крыжовае скляпенне — скляпенне, якое ўтвараецца шляхам скрыжавання двух скляпенняў цыліндрычнай або корабавай формы аднолькавай вышыні пад прамым вуглом. Ужываўся для перакрыцця квадратных, а часам прамавугольных у плане памяшканняў. Ён можа абапірацца на апоры (слупы, калоны) па вуглах, што дазваляе засяродзіць нагрузку толькі на вуглавых апорах.
Гатычнае крыжовае скляпенне, якое ўяўляе сабой каркасную канструкцыю ў выглядзе сеткі нервюр, на якія абапіраюцца распалубкі. Характэрным з'яўляецца выразна выяўленыя прафіляваныя дыяганальныя рэбры, якія складаюць асноўны рабочы каркас, які ўспрымае асноўныя нагрузкі. Распалубкі выкладваліся як самастойныя малыя скляпенні, якія абапіраюцца на дыяганальныя рэбры.
Крыжовыя скляпенні шырока выкарыстоўваліся ў архітэктуры Старажытнага Рыма і Візантыі. Заходнееўрапейская готыка аддавала перавагу крыжовыя скляпенні, максімальна іх развіўшы ў бок спічастасці[1].
Купал, пастаўлены з барабанам на крыжовае перакрыцце называецца крыжова-купальным скляпеннем.
Зноскі
- ВСЭ. Скляпенне(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.