Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Ружаны (Пружанскі раён), помнік архітэктуры барока.
Праваслаўны храм | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
52°51′58,81″ пн. ш. 24°53′19,6″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Ружаны |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Хрысціна з Сапегаў Масальская |
Дата заснавання | 1568 |
Будаўніцтва | 1762—1779 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000643 |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вядома з 1568 года як драўляная царква. Мураваная закладзена ў 1762 годзе па фундацыі Хрысціны з Сапегаў Масальскай, будаўніцтва скончана ў 1779 годзе (архітэктар Я. С. Бекер).
Мураваны аднанефавы аднавежавы з вялікай паўкруглай апсідай будынак накрыты невысокім двухсхільным дахам, які над апсідай пераходзіць у конусападобны і завяршаецца галоўкай. Па баках апсіды размешчаны дзве квадратныя ў плане невысокія рызніцы, накрытыя трохсхільнымі дахамі. Галоўны фасад мае ў цэнтры рызаліт, расчлянёны вертыкальнымі гарызантальнымі элементамі складанага профілю (карнізы, раскрапоўкі, пілястры, нішы, філёнгі), завершаны атыкам з трохвугольным франтонам і двух'яруснай прамавугольнай у плане вежай-званіцай (з вітымі ўсходамі ўнутры), накрытай крыжападобным дахам з чатырма франтончыкамі і галоўкай у цэнтры. Сцены бакавых фасадаў раскрапаваны пілястрамі і завершаны развітым карнізам. Аконныя і дзвярныя праёмы з паўцыркульным арачным завяршэннем маюць прафіляваныя абрамленні. Перакрыццё бэлечнае з падшыўным люстраным скляпеннем.
Унутры на столі галоўнага аб'ёму і апсіды размалёўка на тэму «Праабражэнне» (пашкоджана пажарам у 1895 годзе, адноўлена ў пачатку 20 стагоддзя). На скляпенні апсіды размешчана кампазіцыя «Бог Саваоф». На паўночнай і паўднёвай сценах у медальёнах выявы Пятра і Паўла. Жывапіс вызначаецца сухаватай акадэмічнай манерай. У агульнай каларыстычнай гаме, нягледзячы на багацце сініх тонаў, пераважаюць прыглушаныя цёплыя адценні (карычнева-чырвоныя, вохрыстыя).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.