Remove ads
каталіцкі храм у аграгарадку Хоўхлава From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у аграгарадку Хоўхлава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў заходняй частцы паселішча, на ўзгорку.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
54°09′51″ пн. ш. 26°45′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Хоўхлава |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Дэканат | Маладзечанскі |
Архітэктурны стыль | барока |
Першае згадванне | 1437 |
Дата пабудовы | 1738 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаваны князем Міхаілам Жыгімонтавічам у 1437 годзе. У 1630 годзе фундуш пацвердзіў кароль Жыгімонт Ваза.
Цяперашні будынак быў узведзены ў 1738 годзе ў стылі барока. Асобна ад храма размяшчалася драўляная двухярусная званіца. Пры касцёле дзейнічалі шпіталь, брацтвы імя Марыі, заснаванае ў 1749 годзе, і Найсвяцейшай Тройцы. Да парафіі, якая ўваходзіла ў склад Мінскага дэканата, былі прыпісаны капліцы ў Веларучы і Чарнёве, на канец XVIII стагоддзя налічвалася звыш 1000 вернікаў.
У 1846—1847 гадах мясцовы пан Вікенцій Язвінскі збудаваў за касцёлам цагляную капліцу. У той жа час пасля рэканструкцыі касцёл набыў рысы класіцызму.
Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў храм зачынілі і перарабілі пад праваслаўную царкву. Некаторыя рэчы з убрання і архіў былі перададзены ў Аборкаўскую парафію. Працягвала дзейнічаць капліца за касцёлам.
У 1919 годзе будынак быў вернуты каталікам і пасля рэканструкцыі асвечаны пад тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Акрамя капліцы ў Чарнёве, да хоўхлаўскай парафіі ў тыя часы прыпісваўся і філіяльны касцёл у Яршэвічах. Напярэдадні Другой сусветнай вайны колькасць парафіян дасягала 2300 чалавек.
Пасля вайны касцёл быў зачынены і ператвораны ў калгасны склад. Нягледзячы на гэта, яго прызналі помнікам архітэктуры. У 1963 годзе цудадзейны абраз Маці Божай з Дзіцяткам з касцёла быў перададзены ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
У 1990-я гады храм быў вернуты каталіцкай супольнасці і адноўлены. У галоўным алтары ўсталявана копія цудоўнага абраза Маці Божай з Дзіцем.
Помнік драўлянага дойлідства з рысамі барока. Храм двухвежавы з пяцігранным алтарным прырубам і паўночнай сакрысціяй. Асноўны зруб і гранёная апсіда накрыты высокім, раней гонтавым дахам з плаўным пераходам на стыку аб’ёмаў і вальмай над алтарнай часткай, з боку галоўнага фасада з заломам.
Галоўны фасад фланкіраваны невысокімі чацверыковымі вежамі, надбудаванымі па вуглах даху. Паміж вежамі размешчаны франтон. Складзеныя з хваёвага брусу сцены прарэзаны парнымі арачнымі і лучковымі вокнамі ў фігурных ліштвах, вертыкальна ашаляваны і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі, апярэзаны карнізам складанага профілю.
Чатырохкалонны порцік, дабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя, парушыў кампазіцыйную цэласнасць храма і надаў яму рысы класіцызму.
Інтэр’ер зальны. Асноўны аб’ём і апсіда ствараюць адзіную ўнутраную прастору, перакрытую несапраўдным люстраным скляпеннем. У асноўным аб’ёме вылучаны прытвор. Над ім зроблены хоры, сярэдняя крывалінейная частка якіх выступае ў асноўнае памяшканне. Інтэр’ер упрыгожвала паліхромная размалёўка, якая не захавалася.
Аляксандр Лакотка адносіць будынак да панёманскага тыпу драўлянага сакральна-манументальнага дойлідства, прадстаўнікамі якога таксама з’яўляюцца касцёлы ў Дудах, Клюшчанах, Кемелішках[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.