From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Васілевіч Трацэўскі (27 жніўня 1936, Парычы — не раней за 13 студзеня 2025 і не пазней за 16 студзеня 2025, Мінск) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1993), прафесар (2000). Член Прэзідыума Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Уладзімір Васілевіч Трацэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 жніўня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 13 студзеня 2025 і не пазней за 16 студзеня 2025 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1993) |
Навуковае званне | |
Член у | |
Подпіс |
Скончыў у 1964 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Белдзяржпраекце. У 1969—2017 гадах выкладаў на кафедры «Тэорыя і гісторыя архітэктуры» архітэктурнага факультэта БНТУ: асістэнт, старэйшы выкладчык, дацэнт (1992), загадчык кафедры (1990—2000), прафесар (2000). У 1981—1986 гг. — намеснік дэкана архітэктурнага факультэта[1].
У 1993 годзе ў пецярбургскім Інстытуце імя Рэпіна абараніў кандыдацкую дысертацыю «Народнае драўлянае жыллё Беларусі XVIII — XX стст. (генезіс, эвалюцыя, нацыянальныя асаблівасці)»[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражываў Мінску[3].
Памёр у студзені 2025 года. Пахаваны на Паўночным могілках Мінска[4].
Займаецца вывучэннем архітэктурнай спадчыны Беларусі[1].
Мае больш 70 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у т.л. кніга «Народнае дойлідства Беларусі» (Мінск, 1976). Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка «Атлас помнікаў архітэктуры і мемарыяльных комплексаў Беларусі» (Мінск, 1983)[3]. Падрыхтаваў і выдаў 5 навучальна-метадычных распрацовак па курсавым архітэктурным праектаванні і абмернай практыцы. Сааўтар кніг і навучальных дапаможнікаў. Аўтар фундаментальнай працы — навучальнага дапаможніка «Гісторыя архітэктуры народнага жылля Беларусі» (1989). Выступае з дакладамі на міжнародных, рэспубліканскіх навукова-даследчых і навуковых канферэнцыях, семінарах, у тым ліку і за мяжой[1].
З’яўляецца адным з аўтараў праектаў і пабудаваных будынкаў і комплексаў: конкурсны праект планіроўкі забудовы мікрараёна «Усход» у Мінску (заахвочвальная прэмія), Міжнародны маладзёжны цэнтр «Юнацтва» на Заслаўскім вадасховішчы, жылыя дамы ў Мінску і іншых гарадах рэспублікі[1], 9-павярховы жылы дом (1966), комплекс адміністрацыйных будынкаў — Дома тэхнічнай інфармацыі, Дома кнігі і Белкаапсаюза (1967) у Мінску[3], царква ў в. Сіняўка Клецкага раёна, Саборная мячэць у Мінску (2004—2016)[1].
Аўтар шэрагу праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры ў Беларусі — касцёлаў у Варонча, Дараве, Бабруйску, Сёмкавым Гарадку, Воўчыне, царквы ў Вялікай Ліпе, сядзібнага комплексу ў в. Высокая Ліпа і інш[1].
Трацэўскі дапамагаў як навуковы кіраўнік пры аднаўленні Любчанскага замка, запраектаваўшы ў тым ліку рэнесансныя купалы і архітэктурныя рашэнні страчаных вежаў[5][2].
Узнагароджаны нагруднымі знакамі Міністэрства адукацыі СССР і Мінвуза Беларусі «За выдатныя поспехі ў працы», Ганаровымі граматамі Мінвуза БССР, БНТУ і Беларускага саюза архітэктараў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.