Заслаўскае вадасховішча
вадасховішча From Wikipedia, the free encyclopedia
вадасховішча From Wikipedia, the free encyclopedia
Заслаўскае вадасховішча, Мінскае мора, Ганале́с — вадасховішча ў Мінскім раёне Беларусі. Плошча 25,6 км². Найбольшая глыбіня 8,6 м. Даўжыня 9 км. Найбольшая шырыня 4 км. Даўжыня берагавой лініі 38,2 км. Аб’ём вады больш за 100 млн м³. Вадазбор 562 км². Другі па велічыні штучны вадаём на Беларусі. На р. Свіслач, за 10 км на паўночны захад ад Мінска. Створана ў 1956, рэканструявана і добраўпарадкавана ў 1977. Чаша вадасховішча да затаплення была забалочанай поймай рэк Свіслач, Вяча, Ратамка, Чарняўка. Асноўнае прызначэнне — сезоннае рэгуляванне сцёку, абвадненне Свіслачы, забеспячэнне вадой Мінска і стварэнне зон адпачынку. Уваходзіць у Вілейска-Мінскую водную сістэму. Вадасховішча ўваходзіць у зону адпачынку Мінскае мора, на берагах размешчаны міжнародны маладзёжны цэнтр адпачынку "Юнацтва", базы адпачынку і прафілакторыі, базы для аматараў-рыбаловаў, спартбазы, піянерлагеры і інш. Папулярнае месца адпачынку і аматарскага рыбалоўства.
Заслаўскае вадасховішча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 207 м[1] |
Даўжыня | 10 км |
Шырыня | 4,5 км |
Плошча | 25,6 км² |
Аб’ём | 108 500 000 кубічны метр |
Даўжыня берагавой лініі | 55 км |
Сярэдняя глыбіня | 8,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 265 ± 80 mg/dm³ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 562 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Са стварэннем Вілейска-Мінскай воднай сістэмы праточнасць вадасховішча павялічылася ў 3 разы. Ёсць асобныя ўчасткі, дзе абмен вады вельмі замаруджаны (на ўсходзе ў Спартакаўскім заліве, каля прафілакторыя). Пераважаюць вятры паўночна-заходняга напрамку, якія могуць утвараць хвалі вышынёй 0,7—1,2 м. Сярэднямесячная тэмпература вады ў ліпені—жніўні 18—21 °С, у асобныя гады ў жніўні максімальная дасягае 27 °С. Замярзае ў 1-й пал. снежня (у асобныя гады ў канцы лістапада), лёд (таўшчыня 60—70 см) трымаецца да канца сакавіка — пачатку красавіка. Сярэдняя працягласць ледаставу 125—130 дзён.
Берагі спадзістыя, на поўдні і захадзе парослыя лесам (з пасадкамі таполі, вярбы, акацыі). Месцамі створаны штучныя пясчаныя пляжы шырынёй 20—50 м. Ёсць 3 глыбокаўрэзаныя залівы (самы буйны Ратамскі), 11 астравоў агульнай плошчай ~0,29 км². Найбольшы з іх — востраў Кахання. Дно да глыбіні 2 м і вакол астравоў пясчанае, да глыбіні 8 м выслана ілам, уздоўж былых рэчышчаў Свіслачы і Вячы — торфам. Месцамі ад вадасховішча дамбамі адсечаны мелкаводдзі, дзе створаны польдэры. Гадавыя ваганні ўзроўню вады перавышаюць 1 м. Уздоўж берагоў зарастае, расліннасць (чарот азёрны, трыснёг звычайны і аер звычайны, трапляецца ўрэчнік, драсён земнаводны) найбольш пашыраны ў залівах і ў вярхоўі, дзе ўпадае канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.