Хоўхлава
аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Хо́ўхлава[1] (трансліт.: Choŭchlava, руск.: Холхлово) — аграгарадок[2] у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хажоўскага сельсавета. Знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад горада Маладзечна, за 82 км ад Мінска[3].
Аграгарадок
Хоўхлава
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Хоўхлу як умацаваны замак датуецца 1437 годам. У 1499 годзе згадваецца фальварак[4].
У сярэдзіне XVI стагоддзі ў тутэйшай друкарні адну з сваіх кніг надрукаваў Сымон Будны. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хоўхла ўвайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства[5]. З 1780 года мястэчка знаходзілася ва ўладанні Галімскіх[6].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хоўхла апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце. У пачатку XIX стагоддзя паселішча перайшло ў валоданне Карніцкіх.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Хоўхла апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Гарадок Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства.
У 1939 годзе Хоўхла ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Хоўхлаўскага сельсавета[7].
Насельніцтва

- XX стагоддзе: 1999 год — 465 жыхароў.
- XXI стагоддзе: 2003 год — 435 жыхароў, 160 двароў[3].; 2009 год — 414 жыхароў.
Славутасці

- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1738 год, драўляны) — помнік архітэктуры барока.
- Капліца-пахавальня Язвінскіх (1846—1847 гады, цагляная) — помнік архітэктуры класіцызму.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Страчаная спадчына
- Царква Нараджэння Божай Маці (1738 год, драўляная)
Вядомыя ўраджэнцы
- Тадэвуш Антонавіч Кокштыс (нар. 1934) — беларускі акцёр.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 51. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХVІ—ХVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на: ЦГДА БССР. — Ф. 1747. — Воп. 1. — Спр. 36. — Арк. 44—46.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 296. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Chołchło // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 624.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.