Капліца з драўлянай скульптурай (Гальшаны)

Каталіцкая капліца ў аграгарадку Гальшаны From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца з драўлянай скульптурай (Гальшаны)map

Капліца з драўлянай скульптурай  — прыдарожная капліца ў аграгарадку Гальшанах Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы паселішча, па дарозе ад касцёла да рэшткаў замка.

Хуткія факты Капліца з драўлянай скульптурай, Краіна ...
Закрыць

Гісторыя

Пабудавана ў XVIII стагоддзі[1] (па іншых звестках — 1897 годзе[2]) з цэглы. У 2007 годзе была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура

З’яўляецца помнікам архітэктуры неакласіцызму. Вырашана трох’яруснай чатырохграннай вежай пад шатровым пакрыццём з крыжам. Сцены атынкаваныя. Ярусы падзелены прафіляванымі карнізамі. Грані першага і верхняга яруса аформлены нішамі, сярэдні ярус мае скразныя арачныя праёмы. Унутры яго ўстаноўлена драўляная скульптура Ісуса Хрыста[2].

Зноскі

  1. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. ISBN 978-985-11-0395-5.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.