першы і адзіны прэзідэнт Заіра з 1965 па 1997 год From Wikipedia, the free encyclopedia
Мабуту Сесе Секо Куку Нгбенду Ва За Банга (фр. Mobutu Sese Seko Kuku Ngbendu wa za Banga (у перакладзе з мовы нгбанды, азначае «Воін, які ідзе ад перамогі да перамогі, і ніхто не можа яго спыніць»), больш вядомы як Мабу́ту Сесе́ Секо́, да 1972 Жазеф Дэзірэ Мабуту, фр. Joseph-Désiré Mobutu, 14 кастрычніка 1930 — 7 верасня 1997) — прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (пераназванай 27 кастрычніка 1971 года ў Рэспубліку Заір) у 1965—1997 гадах. Маршал (1982).
Мабуту Сесе Секо | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лінгала: Mobutu Sese Seko Kuku Ngbendu wa Za Banga | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Joseph Kasa-Vubu[d] | ||||||
Пераемнік | Ларан Кабіла | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хайле Селасіе I | ||||||
Пераемнік | Хуары Бумедзьен | ||||||
Нараджэнне |
14 кастрычніка 1930[1][2][…] |
||||||
Смерць |
7 верасня 1997[1][2][…] (66 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | фр.: Joseph-Désiré Mobutu | ||||||
Жонка | Bobi Ladawa Mobutu[d] і Marie-Antoinette Gbiatibwa Gogbe Mobutu[d][3][4] | ||||||
Дзеці | Nzanga Mobutu[d], Kongulu Mobutu[d] і Giala Mobutu[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | Force Publique[d] і Узброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга | ||||||
Званне | Генерал-фельдмаршал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Мабуту прыйшоў да ўлады 24 лістапада 1965 года пасля дзяржаўнага перавароту і стаў дыктатарам. Ён змяніў назву краіны з Конга на Заір (1971). Перыяд праўлення Мабуту характарызуецца вельмі нізкім узроўнем жыцця насельніцтва, карупцыяй і клептакратыяй.
Скончыў ваенную школу ў г. Лулуабург. 3 1949 года ў бельгійскіх каланіяльных войсках, з 1956 рэдактар газет «l’Avenir» («Будучыня») і «Actualité africaine» («Афрыканская рэчаіснасць»); дзяржаўны сакратар ва ўрадзе Патрыса Лумумбы, з ліпеня 1960 начальнік Генштаба. У верасні 1960 скінуў П. Лумумбу. 3 1961 галоўнакамандуючы Кангалезскай нацыянальнай арміяй. Пасля перавароту ў лістападзе 1965 года прэзідэнт ДРК. Адэінай дзяржаўнай ідэалогіяй абвясціў канцэпцыю «сапраўднага заірскага нацыяналізму»; усталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым, які арыентаваўся на заходнія краіны. У маі 1997 пад націскам узброенага паўстання пакінуў краіну.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.