From Wikipedia, the free encyclopedia
Лінгала (рэдка нгала) — мова групы банту, распаўсюджана ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (пераважна на паўночным захадзе) і ў Рэспубліцы Конга. Усяго на ёй гаворыць больш за 10 мільёнаў чалавек (хоць далёка не для ўсіх з іх Лінгала з’яўляецца роднай). Па класіфікацыі Малькальма Гасры лінгале прысвоены код C.36D, па класіфікацыі SIL — C40.
Аснову лінгалы складае дыялект бабангі, раней распаўсюджаны ўздоўж Конга ад Лісалы да Кіншасы, які выкарыстоўваўся як мова гандлю да ўтварэння Свабоднай дзяржавы Конга. З прыходам еўрапейцаў бабангі атрымаў больш шырокае распаўсюджанне, бо ім карысталіся еўрапейцы і перакладчыкі, прывезеныя з калоній ва Усходняй Афрыцы. Бабангі, які атрымаў назву бангала, стаў мовай адміністрацыі і місіянерства. У пачатку XX стагоддзя місіянеры Кангрэгацыі Беззаганнага Сэрца Марыі пачалі «ачышчэнне» мовы, імкнучыся наблізіць яе да іншых мясцовых гаворак. У працэсе гэтага «ачышчэння» назва бангала была заменена на Лінгала (прэфікс li- быў запазычаны з адной з суседніх моў). Упершыню гэты тэрмін быў ужыты ў 1903 годзе.
Слоўнікавы склад лінгалы выпрабаваў прыкметны ўплыў еўрапейскіх моў, у першую чаргу французскай і партугальскай, але таксама англійскай і нідэрландскай.
У алфавіце мовы Лінгала 35 літар і дыграфы. Літары r і h выкарыстоўваюцца ў запазычаных словах. Тоны абазначаюцца надлітарнымі дыякрытычнымі знакамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.