Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Клептакратыя (ад стар.-грэч.: κλέπτειν «красці» + κράτος «панаванне, улада»; літаральна «улада злодзеяў») — урад, кантраляваны ашуканцамі, якія выкарыстоўваюць перавагі ўлады для павелічэння асабістага багацця і палітычнага ўплыву, з дапамогай раскрадання дзяржаўных сродкаў, часам нават без спробаў імітацыі ўласна сумленнай службы народу. Для клептакратыі характэрная вертыкальна інтэграваная карупцыя.
Клептакратыі звычайна звязаныя з карумпаванымі формамі аўтарытарных урадаў, з мафіёзнымі дзяржавамі, у прыватнасці, з дыктатурай, алігархіяй, ваеннымі хунтамі ці якімі-небудзь іншымі формамі аўтакратычных або заснаваных на крэўных сувязях урадаў, па прычыне магчымасці клептакратаў персанальна кантраляваць выкарыстанне бюджэту дзяржавы. Клептакраты звычайна ставяцца да дзяржаўных грошай як да сваіх уласных, марнуючы сродкі туды, куды яны лічаць патрэбным. Многія з клептакратаў таксама таемна перадаюць бюджэтныя грошы на засакрэчаныя банкаўскія рахункі ў іншых краінах для таго, каб забяспечыць сабе раскошнае існаванне ў выпадку іх адхілення ад улады або пры неабходнасці ўцёкаў з краіны.
Клептакратыі найбольш распаўсюджаныя ў краінах «трэцяга свету», дзе ў эканоміцы дамінуе здабыча або транзіт рэсурсаў (часта як спадчына каланіялізму). Часта на пачатковых фазах клептакратый можна сутыкнуцца з прадпрымальнікамі, якія нажываюць свае багацці, з’яўляючыся пасярэднікамі ў дзяржаўных тэндэрах.
Даследчыца Сьюзан Роўз-Акерман класіфікуе клептакратыю як адну з чатырох формаў карупцыйнай дзяржавы, у якой хабарнікамі з’яўляюцца вышэйшыя эшалоны ўлады, а хабарадавальнікі шматлікія[1]. Пры гэтым яна адрознівае прычыны гэтага: першасную ролю дзяржавы ў вымагальніцтве хабараў або слабасць дзяржаўных інстытутаў. Па гэтай класіфікацыі клептакратыя адрозніваецца ад мафіёзнай дзяржавы, якая звязваецца з карупцыяй на ніжніх прыступках і допускам арганізаванай злачыннасці да кантролю над прыбытковымі галінамі эканомікі, і двухбаковай манаполіі, якая адрозніваецца высокай роляй дзяржавы ў эканоміцы, штучна абмяжоўвае колькасць прадпрыемстваў, якія атрымліваюць дзяржаўныя заказы і фінансавую дапамогу[2].
Наступствы падобных рэжымаў у палітыцы, эканоміцы і сферы грамадзянскіх правоў згубныя для нацый, якія знаходзяцца пад прыгнётам клептакратаў. Клептакратыя часта падрывае перспектывы прыцягнення замежных інвестыцый і рэзка аслабляе ўнутраны рынак і міжнародны гандаль. У той час як клептакраты карыстаюцца для асабістых патрэб грашыма сваіх грамадзян, адмываючы грошы і растрачваючы дзяржаўныя сродкі на раскошу, якасць жыцця любога грамадзяніна, які жыве ў клептакратыі, няўхільна падае. Акрамя таго, грошы, якія крадуць клептакраты, часта ўзятыя са сродкаў, якія прызначаліся для грамадскіх дабротаў, такіх, як будаўніцтва бальніц, школ, дарог, паркаў і г.д., што яшчэ мацней зніжае якасць жыцця пры клептакратыі. Квазіалігархіі, якія ўзнікаюць як наступствы клептакратый, таксама падмываюць дэмакратыю (альбо любы іншы палітычны фармат дзяржавы, у якім яна знаходзіцца).
Класічным прыкладам клептакрата лічыцца Рафаэль Трухільё, былы дыктатар Дамініканскай Рэспублікі.
У пачатку 2004 г. антыкарупцыйнае агенцтва Transparency International апублікавала рэйтынг самых багатых клептакратаў па памерах меркавана скрадзеных сродкаў:
Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч (да $ 100 млрд) — у 2016 г. ўзначаліў рэйтынг карупцыянераў свету па версіі Transparency International, аб’ём скрадзеных асяроддзем Януковіча сродкаў складае па меншай меры $ 30 млрд.
Таксама як клептакратыі разглядаюцца рэжымы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.