Магілёў (гасцініца)
гасцініца From Wikipedia, the free encyclopedia
гасцініца From Wikipedia, the free encyclopedia
«Магілёў» — гасцініца ў Магілёве, размешчаная па праспекце Міру, 6. Пабудавана ў 1972 годзе, архітэктары В. Астаповіч, Г. Бенядзіктаў, А. Лукомская.
Магілёў | |
---|---|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Месцазнаходжанне | Магілёў |
Адрас | Праспект Міру, 6 |
Тып | гасцініца |
Канец будаўніцтва | 1972 |
Колькасць паверхаў | 14 |
Архітэктар | Валянцін Аркадзевіч Астаповіч, Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў і Алена Георгіеўна Лукомская |
Будынак 14-павярховы, пастаўлены перпендыкулярна да праспекта. Разлічаны на 654 месцы. Вырашаны ў простых манументальных формах, адпаведных яго вышыннаму аб'ёму. Першыя 2 паверхі маюць суцэльнае зашкленне, астатнія вырашаны адзіным аб'ёмам з рэгулярным рытмам балконаў-лоджый. У архітэктурны дэкор галоўнага фасада ўведзены канструкцыйныя металічныя дэталі, якія ўзбагачаюць яго пластыку; фасад, што выходзіць на праспект, члянёны вертыкальнай стужкай аконных праёмаў. На першым паверсе прасторны вестыбюль, хол, службовыя памяшканні. У інтэр'еры вестыбюля дэкаратыўнае пано (медзь, чаканка; мастак Ю. Любімаў). На другім паверсе знаходзяцца рэстаран, кафэ і камбінат бытавога абслугоўвання.
Да 14-павярховага корпуса па лініі забудовы прылягае 2-павярховы спартыўны блок (Дом спорту) з плавальным басейнам і фізкультурнай залай. Перад гасцініцай — невялікая плошча з стаянкамі для аўтамашын.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.