Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў (8 лістапада 1916, Саратаў — 18 лістапада 1992, Мінск) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў | |
---|---|
руск.: Георгий Михайлович Бенедиктов | |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лістапада 1992 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. З 1946 г. працаваў у Мінску. Працаваў ва Упраўленні па справах архітэктуры пры СМ БССР, кіраўніком брыгады ў беларускім філіяле Саюздзіпрагандлю (1948—1954 гг.), у 1954-79 гадах галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні ў Белдзяржпраекце[1][2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.
Пражываў у Мінску.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1957), гасцініца «Буг» (1958) у Брэсце, Белдзяржфілармонія (1963; сумесна з Э. Вішнеўскай), Палац культуры Мінскага трактарнага завода (1965; сумесна з Э. Вішнеўскай), Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1967; сумесна з Г. Заборскім), вылічальны цэнтр ЦСУ БССР (1967), гасцініцы «Юбілейная» (1968; сумесна з У. Начаравым) і «Планета» (1980), Беларускі рэспубліканскі савет прафсаюзаў (1982) — усе ў Мінску; гасцініцы «Магілёў» у Магілёве[3], «Інтурыст» у Брэсце (1974; сумесна з В. Астаповічам)[1][2].
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.