From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Іванавіч Начараў (16 лютага 1927, с. Мракава, Кугарчынскі раён, Башкірская АССР) — беларускі архітэктар.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце, з 1980 года — начальнік майстэрні, галоўны спецыяліст тэхнічнага аддзела ў Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражывае ў Мінску.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): комплексы гасцініц «Юбілейная» (1968), «Планета» (1980), навучальна-лабараторны корпус УЗЭІС (1982) у Мінску, комплекс Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1978), мікрараён Аршанскі (1983) у Магілёве, інжынерна-вылічальны цэнтр абласнога кіравання ў Гродне (1985).
Узнагароджаны медалямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.